Гэта адбылося 20 сакавіка 2023 года. «Пайшла ад нас Соня…. Галерэя засталася без гаспадыні», — напісала на сваёй старонцы ў Facebook дырэктарка галерэі Вольга Бабінская.

У гродзенскай галерэі Тызенгаўза памерла котка Соня - адзін з сімвалаў галерэі
Котка Соня якая жыла ў галерэі Тызенгаўза. Крыніца: Старонка ў Facebook Вольгі Бабінскай

У галерэі Тызенгаўза котка жыла каля пяці гадоў. У каментарах да паста карыстальнікі Facebook пішуць спачуванні і ўспаміны пра жывёлу.

«Мілая Сонечка, захавальніца галерэі, колькі гадоў яна сустракала нас і заўсёды з намі ішла па залях, сачыла за парадкам. Пад настрой магла і куснуць. Добрая памяць пра яе, пра гаспадыню», — напісала Святлана Радыёнава.

«Спачуваю вам. Памятаем вашую котку, яна была як сімвал галерэі. Але ў яе, дзякуючы вам, было добрае жыццё, не ўсім так пашчасціла з гаспадарамі», — напісала Вераніка Біжако.

Галерэя Тызенгаўза — апошняя прыватная галерэя ў Гродне.