13 красавіка ў Гродне правядуць мерапрыемства да 105-годдзя з дня ўтварэння ваенных камісарыятаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На гэта выдаткуюць 4500 рублёў з абласнога бюджэту.

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці праводзіць закупку з адной крыніцы.

У планах — канцэртная праграма, якая ўключае не менш за 10 нумароў. Выступяць прафесійныя і аматарскія вакальныя і харэаграфічныя калектывы, артысты-вакалісты і інструменталісты. На свята хочуць не менш за двух вядоўцаў.

Замова ўключае гукавое і светлавое афармленне, відэасуправаджэнне нумароў. Выканаўца павінен мець залу на не менш за 200 пасадачных месцаў і экран з праектарам. Зала павінна знаходзіцца не далей за кіламетр ад будынка ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці (вул.1 Мая, 8). Верагодна, падыходзіць пад апісанне толькі Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры.

Чытайце таксама: