Катацца на скейтбордах, ролікавых каньках, сядзець на аснаванні помніка савецкім пагранічнікам у Гродне цяпер забаранілі. Класных кіраўнікоў усіх класаў у гімназіі № 3 Гродна папрасілі паведаміць пра гэта дзецям і іх бацькам, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Гімназія знаходзіцца ў 10 хвілінах хады ад помніка. На думку тых, хто забараняе, сядзенне і катанне з’яўляюцца «цынічнымі» і «абясцэньваюць подзвіг воінаў-вызваліцеляў».
Інакш будуць прынятыя меры — адміністрацыйныя штрафы бацькам. Па якім артыкуле КаАП і за што менавіта, адміністрацыя школы не ўдакладніла.
Мемарыяльны ансамбль воінам-пагранічнікам адкрылі ў Гродне 22 чэрвеня 2004 года. Ён прысвечаны пагранічнікам беларускай пагранічнай акругі, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Яго пабудавалі на асабістыя ахвяраванні памежнікаў Беларусі і іншых краін.
Чытайце таксама:
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…
Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…
"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…
Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…