Супрацоўнікі АМАП затрымалі жыхара Гродзенскага раёна, які працуе юрысконсультам у СВК імя Дзяньшчыкова. Яго змясцілі ў ізалятар за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў за падпіску ў Instagram (арт.19.11 КаАП).

Паводле версіі сілавікоў, мужчына распаўсюджваў асабістыя звесткі супрацоўнікаў АУС і адпраўляў інфармацыю экстрэмісцкім фармаванням. А менавіта — пераслаў звесткі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ў 2020-м годзе і звесткі супрацоўніц АМАПа.

Мужчыну з крыкамі «На зямлю!» затрымалі ля яго аўтамабіля.

UPD 17 красавіка. Затрыманы — сакратар БРСМ Уладзімір Якубашка. Уладзіміру — 28 гадоў, і ён родам з вёскі Луцкаўляны ў Гродзенскім раёне. Ён скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пасля пачаў працаваць юрысконсультам у СВК імя Дзеньшчыкава, паведамляе «Наша Ніва».

Чытайце таксама: «Праца па гэбэшных спісах». У Гродне пачасціліся затрыманні