У Гродне будуць адкрытыя пляцоўкі, агурочны кактэйль і латэ з маршмэлоу. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, як гродзенскія кавярні і бары абнаўляюць меню і рыхтуюць летнія пляцоўкі да цёплага сезона. Нягледзячы на нялетняе надвор’е апошні тыдзень.

Бар «Сон»

Бар абнавіў «летку» і запрашае слухаць увечары live-музыку.

Кафэ "CupCake"

Тры новыя ліманады да летняга сезона падрыхтавала кафэ "CupCake".

Кафэ «Одесса Мама»

Кафэ прапануе замовіць макароны па-флоцку, «барабульку» і «бульбачку» на свежым паветры.

Кафэ "Семья"

Глінтвейн на апельсінавым соку - навінка ад кафэ "Семья".

Кавярня «Шекспир»

Кавярня «Шекспир» прапануе ліманад маліна-чорная парэчка.

Кавярня "Место"

Маршмэлоу-латэ - напой ад кавярні "Место".

Кавярня «Справа»

Закусіць напоі можна сырнікамі з сезоннымі ягадамі ў «Справе».

Кавярня "КоФеКо"

У "КоФеКо" - крафтавы журавінавы чай з размарынам.

Кавярня «Крепкий Черный»

Летняя пляцоўка з’явілася і ў «Крепкого Черного».

Кавярня "Кавалава"

Паглядзець на горад можна і на пляцоўцы "Кавалава".

Кавярня «Крепкий Белый»

У «калегі» «Крепкого Черного» таксама з’явілася тэраса.

Бар "Фарадей"

«Ревеневая Палома», «Бархатные тяги», «Инсулиновая бомба», «Марун», «Опиумная роса» - гэта частка новых кактэйляў у "Фарадей".

Бар «Пташка»

«Пташка» чакае на летняй пляцоўцы з абноўленым меню і аўтарскімі настойкамі.

Кафэ-бар «Молодость»

На Маставой, 31 некаторыя бары арганізавалі летнія пляцоўкі.

Летняя площадка кафе-бара "Молодость".
Летняя пляцоўка кафэ-бара «Молодость». Фота: Instagram

Рэстабар «Пабло»

У «Пабло» таксама можна паесці на свежым паветры.

Летняя площадка рестобара Пабло
Летняя пляцоўка рестэбара «Пабло». Фота: Instagram

Чытайце таксама: Кавярня Lcoffee адкрылася ў Гродне. У ёй сняданкі да 19.00