Навіны

У Гродне ліквідуюць «Мотаклуб Насарог». Яны не падтрымалі праўладныя прабегі

У траўні праз Гродзенскі абласны суд ліквідуюць яшчэ тры спартыўныя грамадскія аб’яднанні. Сярод іх — «Мотаклуб Насарог», «Футбол для ўсіх» і «Валейбольны клуб «АКВА». Істцом па ўсіх працэсам выступае Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Грамадскае аб’яднанне «Мотаклуб Насарог» ліквідуюць 12 траўня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Людміла Малючок.

Мотаклуб як нефармальная група існаваў з 2003 года. Як грамадскае аб’яднанне яго зарэгістравалі ў 2017 годзе. На 1 студзеня 2022 года ў ім было 19 чалавек. У 2021 годзе ўдзельнікі клуба «Насарогі», як і многіх іншых клубаў, праігнаравалі адкрыццё сезона. Тады ў калонах з байкерамі ехаў АМАП.

 — Наш клуб «Насарогі» заўсёды сам на добраахвотных пачатках арганізоўваў адкрыццё. Гэта ніколі не было ініцыятывай уладаў. Мы самі ішлі, яшчэ калі мы былі ў нармальных стасунках з уладай — самі арганізоўвалі, аплачвалі. Але пасля таго, што дзеецца з 9 жніўня [2020 года — Hrodna.life] у нашай краіне, мы не гатовыя ісці ні на якое супрацоўніцтва ні з якімі прадстаўнікамі ўладаў, — казаў тады Hrodna.life адзін з арганізатараў Павел «Мацвей» Мацвееў.

У спісе мерапрыемстваў клуба ў 2021 годзе: мотапрабегі на Дзень Перамогі, дабрачынныя акцыі на Дзень абароны дзяцей і Дзень ведаў у дзіцячых дамах. Да пандэміі каранавіруса мотаклуб быў пастаянным суарганізатарам гродзенскага байк-рок-фестывалю «Хавайся ў бульбу».

Чытайце таксама:

Яшчэ дзве ліквідацыі

15 траўня суддзя Вячаслаў Міхневіч разгледзіць працэс аб ліквідацыі спартовага грамадскага аб’яднання «Футбол для ўсіх». Яго зарэгістравалі ў 2019 годзе ў Ашмянах. На сайце just-grodno.gov.by пазначана, што з сакавіка 2021 арганізацыя не ажыццяўляе статутную дзейнасць і не праводзіць мерапрыемстваў. У ёй было 110 чалавек.

17 траўня суддзя Жанна Краўчанка ліквідуе грамадскае аб’яднанне «Валейбольны клуб «АКВА». Яна працавала ў Гродне з 2021 года. Па стане на 1 студзеня 2022 года ў арганізацыі было 18 чалавек. Яны праводзілі турніры па валейболе.

Чытайце таксама: Улада ліквідавала арганізацыі, якія дапамагалі уязвімым. Іх месца не зойме дзяржава і бізнес

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024