Трактарыст аднаго з прадпрыемстваў Слоніма рамантаваў ільномбайн 5 траўня. У 14.55 яго смяротна прыціснула тэхнікай.

Мужчыну было 55−56 гадоў. Яго прыціснула, калі ён падлез пад агрэгат і стаў рамантаваць паломку, не выконваючы правілы бяспекі, паведамляе Telegram-канал «Обратная сторона».

У сельскай гаспадарцы з траўматызму часцей за ўсё сустракаюцца ўдары і раненні верхніх канечнасцяў. Каля 40% рабочых траўміруюцца па няўважлівасці падчас працы, 30−35% - у выніку парушэння тэхналогіі, правілаў тэхнікі бяспекі. Матэрыяльна-тэхнічныя прычыны складаюць каля 10%, санітарна-гігіенічныя — 8% усіх няшчасных выпадкаў, паведамляе сайт 2 дзіцячай паліклінікі Мінска.

У 2022 годзе колькасць пацярпелых падчас працы за год знізілася на 5%. А вось колькасць загінулых на вытворчасці засталася ранейшай — 132 чалавекі, паведамляе «Звязда». У 2022 годзе пацярпелым ад няшчасных выпадкаў толькі «Белдзяржстрах» выплаціў 160 мільёнаў рублёў. У выпадку гібелі работніка згодна з калектыўнай дамовай выплацяць 10 сярэдніх гадавых заробкаў, або 120 заробкаў.