Сонечныя панэлі з’явяцца на тэрыторыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» і базе адпачынку «Прывал», якая належыць фабрыцы. Так уласнік збіраецца мадэрнізаваць сістэмы электразабеспячэння вытворчай пляцоўкі і базы адпачынку. Праект на этапе распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі і праектна-вышукальных работ.

Для пачатку трэба абследаваць пляцоўкі, правесці абмерныя работы, сабраць неабходныя дадзеныя, правесці экспертызы, зрабіць дакументацыю.

Закупка праводзіцца з правядзеннем працэдуры зніжэння цаны замовы. Працы на фабрыцы каштуюць 15 000 рублёў, на «Прывале» — 19 500 рублёў. На гэта фабрыка выдаткуе ўласныя сродкі. Завяршыць работы плануюць у кастрычніку 2023 года.

Энергаўстаноўкі падключаць да існуючых сістэм электразабеспячэння. Трэба прадугледзець сістэму аўтаматычнага кантролю і ўлік выпрацоўваемай сонечнымі панэлямі электраэнергіі. Пры неабходнасці ўсе сонечныя панэлі ўвяжуць у адзіную сістэму электразабеспячэння. Памер адной панэлі— 1700*992*35 мм, вага — 18−20 кг, намінальная электрычная магутнасць — 340 Вт.

Сонечныя панэлі ўсталююць:

  • на даху галоўнага вытворчага корпуса (210 панэляў);
  • на даху адміністрацыйна-бытавога корпуса (50 панэляў);
  • на даху вытворча-складскога корпуса 250 панэляў);
  • на даху тытунёвага цэха (320 панэляў);
  • на даху складскога корпуса (400 панэляў);

На «Прывале» панэлі ўсталююць:

  • на даху модуля кантэйнернага тыпу часовага знаходжання;
  • на даху кантрольна-прапускнога пункта;
  • на даху альтанак закрытага тыпу, альтанак для барбекю;
  • на даху станцыі абезжалезвання;
  • на даху галоўнага корпуса;
  • на адхонах у прыбярэжнай зоне;
  • на даху падстрэшка для пераапранання;
  • на мачтах асвятлення футбольнай пляцоўкі;

Арыентыровачны колькасць — 432 штук.

Чытайце таксама: