Навіны

Як выехаць за мяжу пасля скасавання «Зялёнай карты» для беларусаў

З 17 траўня беларускія страхавыя кампаніі перастануць афармляць страхоўкі для выезду за мяжу па «Зялёнай карце». Узаемнае прызнанне страхавання па «Зялёнай карце» (Green Card) паміж больш чым 30 краінамі Еўропы і Беларуссю спыніцца 1 чэрвеня. Як будзем выязджаць за мяжу пасля гэтай даты і што рабіць, калі памежнік спытае страхоўку?

«Зялёная карта» — гэта страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. У выпадку ДТЗ за мяжой, калі будзе вінаваты застрахаваны, пацярпелы гарантавана атрымае кампенсацыю ад страхавой кампаніі. Агулам у сістэму «Зялёная карта» уваходзяць 48 краін.

Мінімальны тэрмін для страхавання машыны па «Зялёнай карце» — 15 дзён. Таму страхавыя агенты атрымалі загад не афармляць гэты тып полісаў ужо з 17 траўня, піша «Наша Ніва». Зараз «Зялёная карта» ў Беларусі каштуе 30 еўра.

Тым, у каго дзеянне такой страхоўкі скончыцца пасля 16 траўня, трэба будзе афармляць страхаванне ўжо ў іншых краінах. Полісы можна будзе аформіць пасля перасячэння мяжы. Калі ездзіць за мяжой без страхоўкі, кіроўцу чакае пакаранне.

Колькі каштуе «Зялёная карта» за мяжой

У суседняй Польшчы мінімальны тэрмін, на які можна аформіць страхоўку — 30 дзён. Яе кошт — 37 еўра. Поліс на тры месяцы афармляць больш выгадна — ён каштуе 97 еўра.

У Літве мінімальны тэрмін для страхавання складае 15 сутак. Гэты поліс каштуе 21 еўра. Страхоўка на месяц каштуе 36 еўра.

З 1 чэрвеня замежныя страхавыя кампаніі могуць змяніць тарыфы, мяркуе супрацоўнік беларускай кампаніі.

Калі на мяжы перастануць правяраць страхоўку

Паводле цяперашніх правіл, у кіроўцы аўто на беларускіх нумарах памежнікі патрабуюць «зялёную карту», аформленую ў беларускай страхавой кампаніі.

Яе наяўнасць перастануць кантраляваць з 00:00 17 траўня, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Дзе не будуць, а дзе будуць прызнаваць «зялёную карту» з Беларусі

Двухбаковае пагадненне па ўзаемным прызнанні «Зялёнай карты» з Беларуссю разрываюць усе краіны Еўрасаюза і Ісландыя, Нарвегія, Швейцарыя і Вялікабрытанія.

Таксама з 1 чэрвеня перастануць прызнаваць полісы, аформленыя ў Расіі, а ў Расіі не будуць дзейнічаць полісы з Еўрасаюза. Скасаванне пагадненняў звязанае з агрэсіяй Расіі ва Украіне і ўдзелам у ім Беларусі.

Двухбаковыя пагадненні захаваюцца з Албаніяй, Андорай, Босніяй і Герцагавінай, Іранам, Марока, Малдовай, Расіяй, Паўночнай Македоніяй, Сербіяй, Тунісам, Турцыяй і Чарнагорыяй. Спатрэбіцца страхоўка з пазнакай «усе краіны».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024