Начальніцу аддзела затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама яна нібыта ўступіла ў план «Перамога», зрабіла данат BYSOL і падзяліліся інфармацыяй аб сілавіку.

19 жніўня 2020 года гродзенка адправіла грошы ў BYSOL, каб дапамагчы пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў. Таксама ў 2020 годзе яна напісала ў чат-бот каналу, які дэананімізуе сілавікоў, і дадала інфармацыю пра супрацоўніка міліцыі і членаў яго сям'і. Пазней канал прызналі экстрэмісцкім.

Таксама гродзенка — жонка намесніка генеральнага дырэктара аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Гродна. Яна паведаміла на відэа, што перагледзела погляды ў 2021 годзе.

Затрыманая — Людміла Саковіч, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область». Верагодна, яе муж — Саковіч Аркадзь, намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях «Гроднаэнерга».

Раней затрымалі намесніцу гендырэктара крамы «ГЕММА».