16 траўня ў Гродне было затрымана каля дзясятка чалавек, паведамляе MAYDAY TEAM. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС Гродна. Працэсам займаліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Інфармацыя патрабуе пацверджання.

Прычынай затрымання маглі стаць падпіскі на «экстрэмісцкія акаўнты». У райаддзеле ў людзей забралі тэлефоны, а таксама правялі «асабісты дагляд» — жанчынам і дзяўчатам давялося распранацца на вачах у мужчын і прысядаць. Ці выйшлі затрыманыя на волю да гэтага моманту — невядома.

Верагодна, адна з затрыманых — начальніца аднаго з аддзелаў «Прыёрбанка», аб затрыманні якой стала вядома 16 траўня. На мінулым тыдні сілавікі паведамілі пра затрыманне шасцярых гродзенцаў. Сярод іх — намесніца гендырэктара крамы «ГЕММА».