Двухузроўневую трохпакаёвую кватэру прадаюць на Крамко, 23 у Гродне. Лесвіца зроблена з масіва дуба. Парэнчы былі ўручную выкаваныя па індывідуальнай замове. «Кожны сантыметр прасторы кватэры прадуманы і увасоблены з душой, пры рамонце выкарыстоўваліся лепшыя матэрыялы», — паведамляюць прадаўцы.

Кватэра размешчана на апошніх паверхах маналітнага 19-павярховага дома 2015 года пабудовы. Агульная плошча — 89,1 кв. м.

Падлогі зроблены з натуральнага дрэва. На першым паверсе — санвузел з ваннай, на другім — з душавой кабінай і пральнай машынай. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі, адна — з барнай стойкай і крэсламі. З вокнаў від на горад, лес, поле і заходы.

Прадаюць з мэбляй і тэхнікай

Кухня абсталявана ўбудаванай мэбляй і тэхнікай: духавая шафа і ЗВЧ-печ Bosch, індукцыйная пліта, халадзільнік з рэгуляваннем тэмпературнага рэжыму, посудамыйка Bosch, датчыкі святла над стальніцай, тостар Philips, стол з масіва і чатыры скураных крэсла.

Усе жылыя пакоі цалкам спланаваныя і арганізаваны для жыцця: кандыцыянер, мэбля, камандоры і шафы. Кошт — $ 85 000. Кошт пазначаны з мэбляй і тэхнікай. Магчымы гандаль.

Ёсць відэаназіранне, будзе закрытая паркоўка

Дом абсталяваны сістэмай відэаназірання, у бліжэйшы час плануецца паркоўка са шлагбаўмам.

Дом размешчаны ў маладым раёне з развітой інфраструктурай. Побач два дзіцячыя садкі, школа, паліклініка, некалькі супермаркетаў, гандлёва-забаўляльны комплекс «Трыніці», трэнажорная зала, стаматалогія, цырульня, грамадская лазня, на першым паверсе дома размешчаны дзіцячы цэнтр развіцця «Познайка».

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: двухузроўневая кватэра прадаецца ў Гродне — з мэбляй, тэхнікай і відам на «Азот»