Навіны

У Верцялішках можна купіць цэлы торфабрыкетны завод

У мястэчку Верцялішкі пад Гроднам прадаюць торфабрыкетны завод. Пачатковая цана — 4 млн рублёў (больш за € 1,2 млн). Аўкцыён адбудзецца 6 чэрвеня 2023 года. Інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага аблвыканкама.

Торфабрыкетны завод у Верцялішках. Крыніца: «Вечерний Гродно»

Што прадаюць

Уладальнік завода — «Гроднааблгаз». На тэрыторыі завадскога комплекса ёсць пяціпавярховы брыкетны цэх, будынак механічнай майстэрні, лінія па пераапрацоўцы драўляных адкідаў, лінія па транспартыроўцы і адгрузцы тарфяной сушонкі, будынак заводакіравання, склад, масластанцыя. У будынкі праведзены камунікацыі.

Не першая спроба прадаць завод

Першы раз завод у Верцялішках спрабавалі прадаць у красавіку 2023 года. Тады за комплекс хацелі амаль 8 млн рублёў. Але аўкцыён не адбыўся з-за адсутнасці пакупнікоў.

Заводу амаль 70 гадоў

Торфабрыкетны завод у Верцялішках пачалі будаваць ў пачатку 1950-х гадоў. У самім мястэчку здабывалі торф. Калі торф скончыўся, яго пачалі здабываць на Святым балоце побач з Азёрамі. Да яго праклалі вузкакалейку даўжынёй 40 км. У 2010-х гадах завод спрабавалі мадэрнізаваць, але гэта не дапамагло. Апошнія супрацоўнікі сышлі з завода ў пачатку 2023 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024