Навіны

«Вольга, давай завядзем дзяцей!». Фатограф з Гродна трапіў на шоу да Бузавай

Фатограф з Гродна трапіў на «Шоу Воли» з вядоўцам Паўлам Воляй. Там ён прапанаваў завесці дзяцей спявачцы Вользе Бузавай. Праўда, іх разлучыў комік Ілля Собалеў. Фрагмент перадачы размясціў у Instagram сам фатограф.

«Хто гатовы нарадзіць з Бузавай?" — спытаў на шоў Павел Воля. На прапанову адгукнуўся гродзенскі фатограф Ян Хведчын. Яго запрасілі на сцэну да вядучага і Вольгі Бузавай.

«Стой, ты, з малочнымі сіськамі», — звярнуўся да фатографа Павел Воля. «Ну так, табе трэба схуднець», — пагадзілася спявачка.

 — Вольга, давай завядзем дзяцей! Я заўсёды марыў пра гэта! Прама сёння! На гэтай праграме!

 — Прама тут, прама зараз! — працягнуў Павел Воля.

 — Так, а Павел Воля будзе трымаць свечку.

Вольга Бузава, відаць, збянтэжылася, зала смяялася. Воля параіў Яну для пачатку павітацца, прадставіцца і стаць тварам да людзей у зале. Той заўважыў Іллю Собалева, з якім ён раней фатаграфаваўся ля ліфта. Воля выказаў здагадку, што Ян «перакінуўся» да Собалева, а той адказаў згодай на прапанову Хведчына пра дзяцей. Пасля гэтага Воля параіў Яну сысці са сцэны, адзначыўшы, што спроба была залічаная. Павел удакладніў у Вольгі, ці мог бы Хведчын заваяваць яе сэрца. Яна адказала, што не ведае, бо «каханне не паддаецца тлумачэнню».

Ян Хведчын — гродзенскі фотакарэспандэнт, працаваў у газетах «Перспектыва» і «Гродзенская праўда». Займаецца вясельнай фатаграфіяй. У сакавіку 2023 года Ян Хведчын прыняў удзел у расійскім шоу «Сердце за любовь» на тэлеканале «СТС Love». Там ён спрабаваў здзівіць расійскіх дзяўчат бульбай.

Вользе Бузовай 37 гадоў. Стала вядомая пасля ўдзелу ў расійскім рэаліці-шоў «Дом-2». Мае 23 мільёны падпісчыкаў у Instagram. Займаецца музыкай. Падтрымлівае ўварванне Расиі ва Украіну.

У «Шоу Воли» Павел разам з запрошанымі гасцямі падводзіць вынікі тыдня і «робіць гэта ў сваёй фірмовай гумарыстычнай манеры ў лепшых традыцыях ТНТ».

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024