У Гродне прэзентавалі праект «студэнцкага» рэстарана: вось, дзе яго пабудуюць

На скрыжыванні вуліцы Горкага і бульвара Ленінскага камсамола плануюць пабудаваць рэстаран для студэнтаў. Ён будзе двухпавярховы, а яго плошча складзе 1,4 тыс. кв. м. Праект прэзентавалі 22 траўня 2023 года ва ўпраўленні будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

Праект рэстарана на кальцы Горкага-БЛК. Крыніца: Telegram-канал Urban Hrodna

Што будзе ў рэстарацыі

Будучы рэстаран будзе размяшчацца побач з крамай «Фіялка». У ім плануюць размясціць чатыры абедзеныя залы на 40−45 месцаў кожная: дзве на першым паверсе і дзве на другім. Таксама на другім паверсе будуць выхады на тры летнія тэрасы: адна будзе выходізць на БЛК, другая на Горкага, трэцяя — у двор, дзе інвестар павінен пабудаваць дзіцячую пляцоўку. Яе памеры — 15 на 30 м. Там плануюць стварыць неабходную інфраструктуру: горкі, арэлі, сценкі і бяспечнае пакрыццё.

На другім паверсе плануецца стварыць нешта падобнае да фудкорта, дзе будуць прадстаўлены ўстановы з рознымі тыпамі кухні.

Чаму рэстаран можа стаць «студэнцкім»?

Забудоўшчык — гродзенская кампанія «ВТБКОМ» — лічыць, што асноўнымі гасцямі наведнікамі рэстарана стануць студэнты. У ваколіцы знаходзіцца некалькі студэнцкіх інтэрнатаў і медуніверсітэт.

Чытайце таксама: Замест спрэчнага шматпавярховіка на кальцы Горкага-БЛК запланавалі рэстаран

Пабудуюць за год

Калі праект без затрымак пройдзе экспертызы і ўзгадненні, то рэстаран пачнуць будаваць ужо ў канцы 2023 года. Пабудаваць установу плануюць за 12 месяцаў.

Хто будуе рэстаран

У ліпені 2022 года ўчастак побач з крамай «Фіялка» выкупіла гродзенская кампанія «ВТБКОМ». Гэта кампанія валодае гандлёвым цэнтрам на праспекце Касманаўтаў, 11. Зараз там размяшчаецца Burger King, «Додо Пицца», а таксама шэраг крамаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024