Участак ля кальца Горкага — БЛК выкупілі з аўкцыёна 26 ліпеня за 50,6 тыс. рублёў. Новы ўладальнік плануе пабудаваць там кропку грамадскага харчавання. Што менавіта — пакуль не вядома, паведаміў «Вечерний Гродно».

Побач з “Фіялкай” пабудуюць кафэ альбо рэстаран. Участак выкупілі з аўкцыёна
Участак пад будаўніцтва кропкі грамадскага харчавання. Крыніца: gcn.by

Хто выкупіў участак

Зямельны надзел плошчай 19 сотак выкупіла прыватная гродзенская кампанія. Вядома, што раней яна будавала гандлёвы цэнтр на праспекце Касманаўтаў, 11. Зараз там размяшчаецца Burger King, «Додо Пицца», а таксама крамы. Той будынак узводзіў гродзенскі індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Барботчанка, падрадчыкам было ТДА «Электрабудінвест». Праўда, ІП Барботчанка быў ліквідаваны 30 лістапада 2020 года. Магчыма, ён стварыў новую фірму

Што павінна з’явіцца на тэрыторыі

Паводле ўмоваў аўкцыёна на ўчастку павінны пабудаваць кропку грамадскага харчавання. Вышыня будынка не павінна перавышаць шасці метраў. Акрамя гэтага на ўчастку трэба абсталяваць дзіцячую пляцоўку. Старыя дрэвы ўладальнік павінен захаваць.

Колькі грошай заплаціць новы ўладальнік

Участак выкупілі за 50,6 тыс. рублёў. З гэтай сумы 33,2 тыс. рублёў каштуе права заключэння дамовы арэнды тэрыторыі на 50 гадоў. Яшчэ 17,4 тыс. рублёў трэба заплаціць Гродзенскай гарадской ЖКГ як кампенсацыю за выняцце зямлі.

Што на гэтым участку планавалі пабудаваць раней

У кастрычніку 2021 жыхары дома побач з крамай «Фіялка» дамагліся адмены будаўніцтва высоткі на гэтым участку. Будынак быў прадугледжаны генеральным планам горада. Зямлю вынялі ў папярэдняга пакупніка і зноў выстаўляюць на аўкцыён.

Проект дома у Фиалки на кольце улиц Горького и БЛК. Источник: vgr.by
Праект дома ля кальца вуліц Горкага і БЛК. Крыніца: vgr.by

Чытайце таксама: Спорную высотку у «Фиалки» построят в другом месте. Сработал «фактор Караника»?