Навіны

«Прывал» працягваюць уладкоўваць: там з’явіцца лазня з марскога кантэйнера

На тэрыторыі базы адпачынку «Прывал» у Нёмана ў раёне ўрочышча Пышкі ўзвядуць лазню на базе марскога кантэйнера. Для гэтага распрацоўваюць перадпраектную дакументацыю і праводзяць праектна-пошукавыя работы. Пабудуе яе Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» за свой кошт.

Лазню пабудуюць на базе марскога 20-футавага кантэйнера, абсталяванага ўнутранымі інжынернымі сеткамі. У ёй будзе пакой адпачынку, санвузел, душавая, прылазнік і парная, тэхнічнае памяшканне і памяшканне апальшчыка. Звонку яна будзе аздобленая металічным блок-хаўсам. Дах будзе з металадахоўкі з водаадлівам. Падчас распрацоўкі створаць тры варыянты архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі.

На тэрыторыі ўсталююць купель з убудаванай печчу. На даху лазні будуць сонечныя панэлі.

Тэрыторыю добраўпарадкуюць

Тратуары на тэрыторыі зробяць з бетоннай дробнаштучнай пліткі. Паміж гасцявымі дамамі і лазняй будзе жывая загарадзь. Звонку ўсталююць супрацьпажарнае водазабеспячэнне. На тэрыторыі будзе відэаназіранне. Таксама запланавана добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі.

Лазню падключаць да ўсіх камунікацый. Там плануюць выкарыстоўваць энергазберагальныя свяцільні. Магчыма, пабудуюць дадатковыя ачышчальныя збудаванні.

На працы адводзяць пяць месяцаў. На гэта выдаткуюць 20 000 рублёў.

Што яшчэ зробяць на «Прывале»?

На тэрыторыі базы адпачынку «Прывал» таксама запланавалі пабудову кемпінгаў з марскіх кантэйнераў (у прыдачу да тых домікаў, якія ўжо працуюць на тэрыторыі). А яшчэ там вырашылі зрабіць пераправу праз Нёман на базе баржы замест маста, які планавалі раней. «Табачка» збіраецца выкарыстоўваць сонечную энергію: панэлі ўсталююць на кемпінгах і іншых аб’ектах базы адпачынку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024