Святочная працэсія адбылася ў Гродне 8 чэрвеня. Католікі прайшліся па цэнтральных вуліцах горада з нагоды свята Божага цела.

Шэсце пачалося каля Фарнага касцёла на Савецкай плошчы. Там у 18:30 пачалася служба. Пасля літургіі эўхарыстычная працэсія з малітвамі і спевамі вырушыла па вуліцах Карла Маркса — Маладзёжнай — Парыжскай камуны — праз Стары мост — на вуліцу Дарвіна. Вернікі спыняліся каля алтароў чатырох гродзенскіх касцёлаў: брыгіцкага, бернардынскага і францішканскага.