Кіроўца аднаго з гарадскіх тралейбусных маршрутаў застаўся незадаволены спыненнем руху на двух палосах. Іх перакрылі медыкі, каб аказаць дапамогу пацыенту. Пра сітуацыю 10 чэрвеня распавёў у TikTok фельчар хуткай дапамогі Юрый Грышкевіч.

«Усім прывітанне! Я — фельчар хуткай дапамогі. Учора на выкліку, аказваючы дапамогу пацыенту на праезнай частцы, мы заблакавалі дзве паласы руху для ўласнай бяспекі і бяспекі пацыента. Тым самым утварыўшы затор на дарозе», — распавёў хлопец.

Паводле яго слоў, кіроўца тралейбуса, які стаяў за аўтамабілем хуткай дапамогі з уключанымі маячкамі, выказаў незадаволенасць. Ён сказаў, што сфатаграфаваў нумары машыны і папрасіў прыбраць яе, забяспечыўшы праезд. Інакш, маўляў, у медыкаў будуць непрыемнасці. Дзе менавіта спынілі рух, Юрый не ўдакладніў.

«Рабяты, я не ведаю, куды ўсе спяшаюцца, куды ўсім больш патрэбна, але я лічу, што больш, чым нам і хутчэй, чым нам, нікуды не трэба. Беражыце сябе», — сказаў Юры.

Відэа набрала амаль 20 тыс. лайкаў і больш за 500 каментароў. У каментарах пагадзіліся з хлопцам. Усяго ў Юрыя ў TikTok 143 тыс. падпісчыкаў і 3 млн лайкаў. У сацсетцы хлопец распавядае пра працу ў медыцыне і жыццё ў Гродне.

Чытайце таксама: «Гестапа поўнае». Медыкі «хуткіх» у Гродне цяпер ездзяць з відэарэгістратарамі