Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Los Amigos у Гродна закрываецца

Мексіканскі бар у Гродне los Amigos закрываецца. Пра гэта расказалі ў Instagram бара. Установа знакаміта мексіканскай кухняй, антуражам і тэкілай. Ва ўнутраным дворыку на вуліцы Урыцкага, 26 ладзілі мексіканскія пікнікі.

Прычыну закрыцця не называюць. Апошні дзень працы бара — 25 чэрвеня. 19 чэрвеня там прайшла развітальная вечарына.

Зусім нядаўна — 14 чэрвеня — бар затапіла зверху. «Столь павінна была вытрымаць паўтоны вады, але падобна было больш, — і яна лопнула», — пісалі ў Instagram бара.

Бар адкрыўся ў пачатку 2020 года. Установа ўжо аднойчы закрывалася праз пазыкі ў траўні 2022 года. Арэндадаўца зачыніў уладальнікам бара доступ у памяшканне. Ім удалося вырашыць сітуацыю і праз месяц бар адкрыўся зноў. Грошы на арэнду ўладальнікі збіралі ў тым ліку сярод кліентаў і членаў бара праз дэпазіты (іх можна было выдаткаваць у бары пасля аднаўлення працы) і данаты з дапамогай іншых гродзенскіх бараў.

За час працы бара ўнутраны дворык каля Los Amigos стаў папулярным месцам для фота: на адной са сцен вісіць вялікі ворсавы ўзорысты дыван, на другой — малюнак, у арцы нацягнутыя вяроўкі, на якіх «сушыцца» яркая бялізна.