Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Новыя сеткі фастфуда, кафэ і кавярняў адкрываюць у Беларусі

Чатыры новыя сеткавыя брэнды грамадскага харчавання з’явіліся ў Беларусі: «ЛепімСамі», «Ежа&Кава», TASTY, «Гастралаўка». Пра гэта расказаў часопісу «Эканоміка Беларусі» старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч.

У Беларусі з’явіліся новыя сеткі фастфуда: дзяржаўныя, з пельменямі і дранбургерамі
Кафэ «ЛепімСамі» у Любані (Мінская вобласць) Крыніца: restaurantguru.ru

Што вядома пра гэтыя брэнды

«ЛепімСамі» — кафэ, у якім прапануюць пельмені, варэнікі, бліны, смажанкі і піцы. У Беларусі ўжо працуюць 11 такіх кафэ.

«Ежа&Кава» — кафэ з не менш чым 12 відамі кавы, а таксама дэсертамі і стравамі беларускай кухні. У Беларусі ўжо працуюць 43 такіх кафэ.

TASTY — праект, які арганізавалі ў 2020 годзе, каб ахапіць «моладзевы асартымент»: гамбургеры, чызбургеры, бульбу фры. Таксама ў меню ёсць варыянты беларускай кухні ў сучасным выкананні - дранбургеры і бульбяная піца. Такіх установаў зараз восем.

«Гастралаўка» — рэбрэндынг вядомых з савецкіх часоў крамаў «Кулінарыя» з абедзенай зонай і пякарняй, дзе можна назіраць, як гатуюць выпечку. Пілотны праект арганізавалі ў Чэрвені (Мінская вобласць). Агулам у Мінскай вобласці зараз чатыры «Гастралаўкі».

Усе гэтыя ўстановы належаць дзяржаўнай сетцы Белкаапсаюз, найбольш вядомай сваімі крамамі «Родны кут».

Колькі такіх кафэ адкрыюць у 2023 годзе

У 2023 годзе кааператары плануюць адкрыць адзін «ЛепімСамі», чатыры «Ежа&Кава», а таксама тры TASTY і 21 «Гастралаўку». Ці плануюць гэты напрамак развіваць у Гродне і Гродзенскай вобласці, пакуль невядома.

Чытайце таксама: