Салон мабільнай сувязі А1 на Савецкай, 25, насупраць універмага «Нёман», закрыты з 26 чэрвеня. Права арэнды памяшкання ў цэнтры Гродна выставяць на аўкцыён.
Памяшканне нежылое, з асобным уваходам, дакладны адрас — вул. Савецкая, 25−1. Агульная плошча — 211, 6 кв. м. Размешчана на першым паверсе, ёсць усе камунікацыі.
Папярэдняя дата аукцыёна ад «Гродзенскага цэнтра нерухомасці», на балансе якога знаходзіцца памяшканне — 29 жніўня 2023 года. Пачатковы кошт — 894,01 руб.
Цяпер у Гродне засталося ўсяго два салоны А1, у буйных гандлёвых цэнтрах: у Old City на першым паверсе (Дубко, 17) і ў Triniti на другім паверсе (пр-т Я.Купалы, 87).
Чытайце таксама: А1 может стать обузой для австрийских собственников. В Вене обсудят уход компании из Беларуси