Навіны

У Гродне рыхтуюць праект для шлагбаума, які ўжо стаіць. Колькі ён каштуе?

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка замовіла распрацоўку праекта для шлагбаума на Дамініканскай, 3. Але адзін шлагбаум на гэтым месцы ўжо з’явіўся сёлета ў канцы красавіка. У ЖКГ кажуць, што другі там ставіць не плануюць.

Шлагбаум на Дамініканскай, 3 паставілі ў красавіку 2023 года, каб абмежаваць староннему транспарту доступ да праезду на вуліцу Савецкую, растлумачылі тады ў ДАІ. Гэта мусіла гарантаваць большую бяспеку пешаходам у гістарычнай частцы горада. Тыднем раней новы шлагбаўм усталявалі і на вуліцы Калючынскай каля кафэ «Паляна».

Заяўка на стварэнне праектнай дакументацыі па аб’екце «Добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да будынка па вул.Дамініканскай, 3 у г. Гродна, з устаноўкай аўтаматычнага шлагбаўма» на сайце дзяржзакупак з’явілася ў жніўні 2023 года. На яе распрацоўку плануюць выдаткаваць 3185,99 рублёў з гарадскога бюджэта.

Пры тым яшчэ адзін шлагбаум у гэтым месцы ставіць не збіраюцца, піша канал Urban Hrodna. Магчыма, закупка звязаная з рэканструкцыяй ці мадэрнізацыяй ужо існага шлагбаума, сказалі ў аддзеле добраўпарадкавання Гродзенскай гарадской ЖКГ. Хаця ў дакументах гаворка ідзе менавіта пра ўстаноўку абсталявання.

У заяўцы пазначана, што трэба распрацаваць праектную дакументацыю на электразабеспячэнне,
сабраць дадатковыя зыходныя дадзеныя і ўзгадніць праект. Паводле задання на праектаванне, у ім трэба ўлічыць:

  • разборку асвальтабетоннага пакрыцця і пліткі на ходніку,
  • земляныя працы,
  • пракладку 44 м кабеля,
  • устаноўку аўтаматычнага шлагбаума,
  • аднаўленне пакрыцця,
  • уладкаванне электразабеспячэння і аўтаномную наладку шлагбаума.

Нагодай для праектавання пазначаны ліст з УВД УДАІ Гродзенскага аблвыканкама ажно ад 23 студзеня 2023 г. — амаль за тры месяцы да ўстаноўкі цяперашняга шлагбаума. Дата дазволу на праектна-вышукавыя працы і будаўніцтва ад Гродзенскага гарвыканкама — ад 10 ліпеня 2023 г. Праект трэба падрыхтаваць з 14 жніўня да 29 верасня. Будаўнічыя працы паводле дакументаў запланаваныя на верасень.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024