Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дом афіцэраў у Гродне рыхтуюць да рэканструкцыі

У Гродне рыхтуюцца да рэканструкцыі былога Дома афіцэраў на вуліцы Ажэшкі, 30. Зараз адбываецца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а з 16 жніўня па 14 верасня 2023 года адбудуцца грамадскія абмеркаванні, паведамілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Дом афіцэраў на Ажэшкі рыхтуюць да рэканструкцыі: анансавалі грамадскія абмеркаванні
Дом афіцэраў у Гродне. Фота: planetabelarus.by

Праект прадугледжвае рэканструкцыю існуючага будынка, які быў прызначаны для культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Яго плануюць перарабіць пад шматфункцыйны будынак.

Будуць офісы і паркоўкі

У выніку рэканструкцыі ў будынку з’явяцца дадатковыя плошчы для арэнды пад офісы, побач уладкуюць парковачныя месцы, адновіцца гістарычны выгляд забудовы вуліцы Ажэшкі. Канчатковае рашэнне па рэканструкцыі прымуць у кастрычніку 2023 года.

Рэканструяваць будзе кампанія з Брэста

Будынак былога Дома афіцэраў на вуліцы Ажэшкі прадалі з аўкцыёна 28 красавіка. Яго выкупіла будаўнічая кампанія «Палессежылбуд» з Брэста. Кампанія «Палессежылбуд» будуе і рэканструююе будынкі ў розных гарадах Беларусі. Часам — зусім не згодна з іх пачатковым выглядам, нават калі яны размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Зараз фірма ўзялася за рэканструкцыю будынка на вуліцы Будзёнага, 33 ў Брэсце. Ён ўваходзіць у межы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Брэста». Нягледзячы на гэты, кампанія заклала ў праекце змены ў габарытныя памеры будынка і характар фасадаў. Але паводле рэгламента ахоўнай зоны гэта рабіць забаронена.

Падобная гісторыя адбылася з будынкам 1930 года на вуліцы Леніна, 42 у Брэсце. Гэты быў прыклад аднапавярховай шараговай забудовы — яго ў 2018 годзе цалкам знеслі і з нуля пабудавалі офісы.

Чытайце таксама: Рэканструяваць Дом афіцэраў у Гродне будзе кампанія з Брэста. Але да яе працы ёсць пытанні

Чым адметны былы Дом афіцэраў

Dom Strzelca пабудавалі ў 1935 годзе. Гэта рэдкі для Беларусі і адметны для Гродна прыклад стылю польскага канструктывізму. У верасні 1939 года ад савецкіх войскаў тут абараняліся вучні польскіх гімназій, некаторыя з іх пазней былі расстраляныя. Пасля далучэння Гродна да СССР Dom Strzelca ператварылі ў Дом афіцэраў.

У 1965 годзе было прынята рашэнне знесці некаторыя будынкі ў акрузе і прыбудаваць да Дому афіцэраў канцэртную залу на 800 чалавек. Яе ўзвялі ў 1973 годзе. Доўгі час яна была галоўнай канцэртнай пляцоўкай Гродна з самай вялікай сцэнай у горадзе.

Чытайце таксама: Былы Дом афіцэраў прадалі ў Гродне па цане кватэры. Яго спрабавалі прадаць больш за 15 разоў