Навіны

Сакратара ячэйкі БРСМ у Зэльве знайшлі мёртвай. Знаёмыя звязваюць суіцыд з працай

Дваццацігадовую Вераніку Палубок з Зельвы знайшлі ў лесе мёртвай. Год таму яна ўзначаліла мясцовую ячэйку БРСМ. Знаёмыя звязваюць яе самагубства з праблемамі на працы.

Вядома, што 21 жніўня дзяўчына на сваім аўто паехала з аграгарадка Князева Зэльвенскага раёна ў Масты. Там і знайшлі яе машыну. Вераніка не выходзіла на сувязь з роднымі і яе аб’явілі ў вышук. 23 жніўня пашукавікі паведамілі, што зэльвенку знайшлі нежывой. Пошукава-ратаўнічы атрад «Анёл» прычыну смерці не называе, але вядома, што яна была павешана.

Аб’ява аб пошуку. Крыніца: Instagram ПРА «Анёл»

Напярэдадні Вераніка напісала развітальнае паведамленне свайму бацьку, дзе прасіла нікога не вінаваціць і не шукаць яе, піша «Зеркало» са спасылкай на сяброўку загінулай. Таксама тая распавяла пра чуткі, што ў Веранікі былі сур’ёзныя праблемы на працы. На працу ў БРСМ яе «вырвалі» са школы, расказала іншая крыніца. «Хацела звольніцца, але не давалі. Кажуць, прычынай суіцыду і стала праца (па словах знаёмых, яна з ёй не спраўлялася). Вераніка сама па сабе вельмі спакойная, ніякіх праблем з псіхікай у яе не было».

Вераніка Палубок нарадзілася ў вёсцы Вялікая Рагозніца Мастоўскага раёна. У 2021 годзе яна з чырвоным дыпломам скончыла Ваўкавыскі каледж ГрДУ ім. Я. Купалы па спецыяльнасці «Замежная мова (нямецкая)» і паступіла на завочнае аддзяленне ў МДЛУ. З 2021 па 2022 год, да прызначэня ў БРСМ, дзяўчына працавала настаўніцай нямецкай мовы ў Дзярэчынскім дзіцячым садку-сярэдняй школе.

«Яна да апошняга моманту спрабавала выйсці на сувязь. Ігнор найпаўнейшы ва ўсіх ведамствах», — напісала ў каментарах да запісу аб тым, што дзяўчына знойдзена мёртвай, карыстальніца Алена Ціхамірава. Там яна сцвярджае, што «знаёмая з сітуацыяй знутры», але не можа яе каментаваць. Таксама яна дадала, што гэта «закручаны эпізод».

Чытайце таксама: Политзаключенный трижды в ШИЗО, самоубийство чиновника, задержание «патриота». Как прошла неделя в Гродно и области

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024