У Лідзе будзе працаваць конны нарад патрульна-паставой службы. Гэта першы конны атрад у Гродзенскай вобласці з 2006 года, паведамілі ў Telegram-канале Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

У Гродзенскую вобласць вернецца конная міліцыя. Але не ў Гродна
Конная міліцыя ў Лідзе. Крыніца: Telegram-канал УУС Гродзенскага аблвыканкама

Асобны конны атрад патрульна-паставой службы стварылі на базе Лідскага раённага аддзялення унутраных спраў. Патруль будзе працаваць на вуліцах Ліды.

Раней конны патруль быў у Гродне

З 1991 да 2006 года ў Гродне існавала конная міліцыя. Гродзенскае коннае падраздзяленне было адзіным у Беларусі. Яно патрулявала цяжкадаступныя месцы ў горадзе і прыгарадзе: Пышкі, Румлёўскі парк, набярэжную, дачы. Конны ўзвод ліквідавалі ў 2006 годзе, бо ўтрымліваць коней было дорага.

У 2008 годзе міліцыянты ў Гродне патрулявалі на веласіпедах лясныя сцежкі, але такі від патрулявання не прыжыўся. Пазней да ідэі яшчэ некалькі разоў вярталіся, але без поспеху.

Чытайце таксама: Стваралі гораду непаўторны імідж. Як адзіны ў Беларусі конны ўзвод 15 гадоў патруляваў вуліцы Гродна