Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Што рабіць калі памерла хатняя жывёла?

Пахаваць на сваім падворку альбо ў лесе побач з домам памерлую хатнюю жывёлу нельга. Гарадскія могілкі прызначаны для пахавання людзей. Што рабіць з памерлым хатнім гадаванцам, паведаміў NewGrodno.

За пахаванне хатняй жывёлы ў зямлю можна атрымаць штраф. Што рабіць, калі памёр гадаванец?
Неафіцыйныя могілкі хатніх жывёлаў у лясным массіве каля Гродна. Фота: newgrodno.by

Ці ёсць у Гродне могілкі для жывёлаў?

У Гродне няма могілак для хатніх жывёлаў. Труп хатняга пітомца можна здаць на ўтылізацыю ў ветэрынарную станцыю. Яшчэ адзін варыянт — крэмацыя. Але крэміраваць жывёлу можна толькі ў Мінску.

Цана крэмацыі залежыць ад памераў і вагі жывёлы, а таксама ад віда крэмацыі. Напрыклад, 1 кг крэмацыі ў Sas animal service каштуе 8 рублёў. У ветэрынарнай клініцы «Дзевяць жыццяў» цана за крэмацыю жывёлы ад 80 да 580 рублёў. У кампаніі «Свяча жыцця» паслуга крэмацыі каштуе ад 65 да 160 рублёў.

Танней каштуе агульная крэмацыя — калі ў спецыяльнай печы спальваюць некалькі жывёлаў. Але ў такім выпадку ўладальнікам жывёлы прах не вернуць. Другі варыянт — паслуга індывідуальнай крэмацыі. У такім выпадку прах жывёлы запакуюць у пластыкавы кантэйнер альбо індывідуальны экабокс альбо кулон. Таксама могуць прапанаваць набор «Дрэва памяці», калі з дапамогай праха жывёлы можна вырасціць дрэва.

Чаму нельга хаваць жывёлаў у зямлю?

Паводле Пастановы Савета Міністраў № 758 у Беларусі забаронена хаваць жывёл у зямлю, бо іх трупы могуць распаўсюджваць захворванні небяспечныя для чалавека. Альбо прадукты распада цела могуць патрапіць у вадаёмы і калодзежы.

Напрыклад, узбуджальнік шаленства жывёлы ў глебе можа захоўвацца 2 — 3 месяцы, а сібірскай язвы — 100 гадоў.

За пахаванне жывёлы ў зямлю могуць прыцягнуць да адказнасці і даць штраф ад 30 базавых велічынь (960 рублёў) для індывідуальнага прадпрымальніка і ад 20 да 200 базавых (ад 640 да 6400 рублёў) для юрыдычнай асобы, паводле арт. 16.28 КаАП РБ (Парушэнне патрабаванняў у вобласці ветэрэнарнай дзейнасці).