Навіны

10-гадовы хлопчык абакраў краму ў цэнтры Гродна. Раней ён скраў 8 ровараў

У гандлёвым цэнтры ABC на вуліцы Найдуса 10-гадовы хлопчык скраў з закрытай кропкі продажу электронных цыгарэт чатыры вэйпы. Іх агульная цана — 300 рублёў, паведаміў Telegram-канал «Обратная сторона».

Вэйп. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Хлопчык дзейнічаў не адзін. Разам з ім быў яшчэ адзін хлопец, які стаяў на варце. На ўсё ім хапіла некалькіх дзясяткаў секунд: малы зняў частку прылаўка, залез на яго і ўзяў з вітрыны вэйпы. У той вечар маці хлопца была на працы.

«Праблемнага хлопца выхоўвае адна маці. Ён часта прадастаўлены сам сябе. Раней ён ужо скраў восем веласіпедаў», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

Хлопец, які скраў вэйпы. Скрыншот з відэа.

Хлопца накіравалі ў сацыяльную ўстанову

Хлопчыка размясцілі ў сацыяльнай установе. Абставіны ў яго сям'і будзе вывучаць камісія па справах непаўнагадовых. «Маці панясе адказнасць за дзеянні сына не толькі ў адміністрацыйным аспекце, але і ў матэрыяльным плане за скрадзены тавар і пашкоджаную вітрыну», — сказаў Васілеўскі.

Чытайце таксама: Не прададуць у краме — купяць праз Telegram. Як школьнікі ў Гродне набываюць электронныя цыгарэты

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024