26 верасня ў Карэлічах Гродзенскай вобласці былі затрыманыя дзевяць чалавек. Гэта папярэднія звесткі ад Telegram-канала MAYDAY TEAM. Ускосна гэта пацвярджаецца тым, што частка гэтых людзей не выходзіць на сувязь са сваякамі.

Папярэдняй прычынай затрымання называюць «лайкі і рэакцыі ў мэсэнджарах і сацыяльных сетках».

Таксама 26 верасня стала вядома пра масавыя затрыманні ў Ваўкавыскім раёне. Таксама ўжо трэці тыдзень перыядычна адбываюцца затрыманні на прадпрыемствах у Лідзе — яны пачаліся пасля фестывалю LIDBEER у пачатку верасня.