Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На вуліцы Савецкай,3 у Гродне адкрылі кафэ "Культура"

На вуліцы Савецкай, 3 адкрылі кафэ «Культура». Там можна паснедаць, выпіць кавы, а таксама пакаштаваць марожанае з вэнджаным ласосем.

Савецкая,3 кафэ "Культура"
Кафэ «Культура». Крыніца: s13.ru

«Многія называюць Гродна культурнай сталіцай і назва „Культура“ даволі гарманічная для старога горада. Дарога ў кафэ праходзіць праз скляпеністую арку ў пачатку вуліцы. Гэты праект пра ўтульнае цёплае месца на другім паверсе, спакойную атмасферу і смачную зразумелую ежу. Для шматлікіх „Культура“ можа стаць сваім месцам у цэнтры Гродна», — сказалі ўладальнікі ўстановы.

Кафэ размяшчаецца на другім паверсе. Патрапіць туды можна? прайшоўшы праз арку ў дворык на вуліцы Савецкай, 3.

Новае месца працуе штодзённа:

  • панядзелак — чацвер, нядзеля: з 8:00 да 24:00
  • пятніца — субота: з 8:00 да 01:00

Што прапануюць у кафэ і колькі гэта каштуе

Сняданкі ў кафэ прапануюць з 8:00 да 13:00. Сярод страваў ёсць сырнікі з хатнім малінавым соусам і вяршковым мусам — 11 рублёў, дранікі са слабасалёным ласосем і крэмчызам — 15 рублёў, панкейкі з цукіні з соусам з белых грыбоў - 12 рублёў, аўсяная каша з бананам, арахісавай пастай, міндалём і семянамі чыа — 10 рублёў.

З 13:00 у «Культуры» можна пакаштаваць закускі. Брускеты з сёмгай і мяккім сырам — 14 рублёў, брускеты з папаратнікам — 12 рублёў, мясное антыпасці: пармская вяндліна, баструма, паляндвіца, аліўкі, хрэн, чыбата — 24 рублі, пірог з лісічкамі і шпінатам — 9 рублёў.

Таксама ў меню ёсць супы, салаты, дэсерты, марозіва. З напояў ва ўстанове прапануюць кавы, гарбаты, а таксама кактэйлі.

Кафэ «Культура». Крыніца: Старонка кафэ «Культура» ў Instagram

Чытайце таксама: Кавярня замест аптэкі. Гродзенская Cofishka пераехала на Савецкую — у сутарэнні XIX стагоддзя