Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне адкрылі рэстаран з італьянскай кухняй "Наше дело"

У Гродне адкрылася новая рэстарацыя «Наше дело». Яна размяшчаецца ў дворыку на вуліцы Вялікая Траецкая, 37. Адкрыццё адбылося 13 ліпеня 2023 года, паведамілі на старонцы ўстановы ў Instagram.

У Гродна прыйшла Cosa Nostra? Гэта не мафія, а рэстарацыя  італьянскай кухні
«Наше дело». Крыніца: instagram.com/nashedelo.osteria

Хто адкрыў рэстарацыю

Рэстарацыю «Наше дело» адкрылі стваральнікі ўстановаў PUNK ROLL і «Лаўка шэфа» — Сяргей Махаўцоў і калегі. Новае месца спецыялізуецца на італьянскай кухні, а назва «Наше дело» па-сіцылійску — Cosa Nostra.

«Для нас „Наше дело“ — гэта літаральна тое, чым мы займаемся, тое, чым мы жывем і тое, што ў нас атрымваецца лепш за ўсё», — напісалі на старонцы ўстановы ў Instagram.

Да 16 ліпеня рэстарацыя будзе працаваць ў тэставым рэжыме.

Што і калі можна пакаштаваць у «Наше дело»

У рэстарацыі прапануюць пасту і італьянскае віно. Акрамя гэтага, там ёсць закускі, дэсерты і супы.

Паста з ласосем каштуе 28 рублёў, з ялавічынай і грыбамі - 27, з крэветкамі - 33. Суп гаспача можна з’есці за 12 рублёў, а карпача за 25.

Час працы:

  • панядзелак — чацвер: з 10:00 да 00:00
  • пятніца — субота: з 10:00 да 01:00
  • нядзеля: з 10:00 да 00:00

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыюць рэстаран у фларэнтыйскім стылі