У Гродне праектуюць новую вуліцу і завулак. Яны з’явяцца ў мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі. Варыянт назваў ужо ёсць, але гараджане яшчэ могуць прапанаваць свой.
Вуліцу гарадскія ўлады жадаюць назваць Калі́навая («Кали́новая» па-руску), а завулак, адпаведна, — Калі́навы («Кали́новый»).
На новых вуліцы і завулку будуць даваць зямельныя ўчасткі пад забудову.
![вуліца Калінавая ў Гродне](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2023/11/Kalinovaja-ul.png)
Меркаванні грамадзян наконт назвы новых элементаў дарожнай сеткі Гродна абагульніць і прааналізуе гарадскі Савет дэпутатаў у месячны тэрмін пасля апублікавання прапановы (да 9 снежня). Гэта абумоўлена пунктам 5 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «Аб найменні геаграфічных аб’ектаў».
Меркаванні прымаюць у пісьмовай форме на адрас: 230 023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з пазнакай «вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі») або на электронную пошту Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў [email protected].
Чытайце таксама: