Навіны

Бондарава парадавалася, што перамагла беларускую лацінку. Насамрэч, гэта быў расійскі трансліт

Паміж плошчай Леніна і плошчай Тызенгаўза ў Гродне, ля гарвыканкама, стаяў знак з паказальнікамі накірункаў да гарадоў-пабрацімаў Гродна. У лістападзе 2023 з яго знялі ўсе шыльды. Актывістка Вольга Бондарава парадавалася, што гэта перамога над беларускай лацінкай. Але насамрэч лацінка на тых шыльдах не выкарыстоўвалася.

Са словаў Бондаравай, Гродна «день за днём неустанно избавляется от кабальной пшэцко-чешской лацинки, навязанной государству „хорошо работающими, без нареканий“ заднеприводными прислужниками наших западных недопартнёров». Цытата ўзятая з канала актывісткі без змен.

Ілюстрацыя з канала Вольгі Бондаравай

Аднак, калі прыгледзецца да фота знятых паказальнікаў, то добра бачна, што лацінкі там і не было. Гэта быў адзін з варыянтаў расійкага трансліту.

Напрыклад, на знаках было напісана «Shchukino District», «Cheboksary» і «Khimki» — гэта цалкам згодна з сістэмай, якую ўвялі ў красавіку 2023 года замест беларускай лацінкі. На правільнай беларускай лацінцы гэта выглядала б «Ščukina», «Čebaksary» і «Chimki».

«Благодарим за очищение города всех причастных. Ну, Вы знаете, о ком я», — напісала Бондарава. Атрымліваецца, яна дзякуе за тое, што прыбралі расійскія ўплывы.

Транслітарацыю замест лацінізацыі для перадачы геаграфічных назваў увялі ў Беларусі пастановай ад 4 красавіка 2023 года. Раней геаграфічныя назвы лацінізаваліся з беларускай мовы. Напрыклад, «Шчучыншчына» раней лацінізавалася ў Ščučynšnčyna, а цяпер транслітаруецца ў Shchuchynshchyna. Таксама зараз можна транслітараваць беларускія назвы з расійскай мовы, што раней не практыкавалася.

Куды маглі знікнуць паказальнікі?

На паказальніках частка надпісаў была па-беларуску, напрыклад «Лімож», «Беласток» ці «Ранча Кардова». Магчыма, дэмантаж звязаны з гэтым. Таксама не выключана, што ўсе турыстычныя шыльды ў горадзе хочуць стандартызаваць і прывесці да агульнага выгляду. У кастрычніку так ужо знікла частка турыстычных паказальнікаў, выкананых на беларускай і англійскай мовах, а таксама, часткова, беларускай лацінкай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024