Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гісторыку Алесю Краўцэвічу прызначылі пенсію ў 220 рублёў

Гродзенскаму гісторыку Аляксандру Краўцэвічу, якому ў верасні 2023 года споўнілася 65 гадоў, прызначылі пенсію. Яна складае 220 рублёў у месяц ($ 70). Пра гэта гісторык напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

“Цяпер зажыву!”. Якую пенсію атрымае звольнены доктар гістарычны навук
Алесь Краўцэвіч. Крыніца: belsat.eu

«Ура! „Сацыяльна арыентаваная дзяржава“ (так мне сказалі ў райсабесе) прызначыла для мяне штомесячную пенсію ў памеры 220 руб. (70 $)! Цяпер зажыву!», — напісаў Краўцэвіч у Facebook.

Аляксандр Краўцэвіч — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычны навук, прафесар. Лаўрэят Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У 2013 годзе яго звольнілі з ГрДУ імя Янкі Купалы. У кастрычніку 2020 года Краўцэвіча затрымалі і ён тры дні знаходзіўся ў ізалятары. Пасля гэтага, яго асудзілі на штраф у 10 базавых велічынь (270 рублёў).

Што Аляксандр Краўцэвіч зможа набыць за 220 рублёў у месяц

На 220 рублёў у краме «Еўраопт» можна набыць:

  • тры дзясяткі яек «Залатых»;
  • пяць кілаграм таматаў;
  • пяць кілаграм морквы «Сталовай»;
  • пяць кілаграм бульбы;
  • пяць кілаграм яблыкаў;
  • 10 бутэлек мала «Малочны свет» аб’ёмам 1,45 л;
  • 10 боханаў хлеба «Траецкі» па 560 г. за бохан;
  • 10 кг «Лідскай» мукі вышэйшага сорту;
  • 10 кг «Гарадзейскага» цукру;
  • 1,5 кг «Галёнкі кураня бройлера»;
  • адзін кілаграм свінога фарша;
  • пачак пяльменяў «Бабушка Аня — Домашние» вагой 1 кг.

Чытайце таксама: «Інтэрв'ю каштавалі мне працы ва ўніверсітэце». Гродзенскаму гісторыку Алесю Краўцэвічу — 60

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі атрымоўваў пенсію $ 2

У 1997 годзе Аляксандр Лукашэнка адмяніў пастанову парламента аб пажыццёвай пенсіі былым прэм’ер-міністрам і кіраўнікам дзяржавы ў памеры 70−75% ад аклада дзейнічаючых прэм’ер-міністра і спікера.

У 1996 годзе першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымоўваў пенсію ў памеры 3,2 млн рублёў ($ 300). Пасля дэнамінацыі 2000 года пенсія Шушкевіча была 3,3 тыс. рублёў, што было эквівалентна $ 1,9.

Шушкевіч звяртаўся ў структуры, якія мелі права рабіць запыты ў Канстытуцыйны суд, а таксама ў СМІ, каб даказаць неправамернасць дзеянняў Лукашэнкі, але гэта было безвынікова.

“Цяпер зажыву!”. Якую пенсію атрымае звольнены доктар гістарычны навук
Станіслаў Шушкевіч. Крыніца: gazeta.ru

Пазней жонка Станіслава Шушкевіча аформіла дакументы на атрыманне ім звычайнай пенсіі па ўзросце і з 2015 года яго пенсію павысілі да 500 рублёў у месяц (каля $ 200). Акрамя гэтага, Шушкевіч жыў за кошт лекцый, якія ён чытаў у Гарвардскім, Йельскім і Калумбійскім універсітэтах.