Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Палітзняволенаму не прапусцілі ліст праз “цынічны змест”

Гродзенскаму журналісту і палітзняволенаму Дзянісу Івашыну не перадалі ліст з раздрукоўкамі. Пра гэта ён напісаў у справаздачы пра атрыманыя лісты да маці, паведаміла яго жонка Вольга.

«Разам з тым сёньня мяне азнаёмілі з рашэньнем, паводле якога не прапусьцілі адзін твой ліст (з раздрукоўкамі), які паступіў ва ўстанову 10.11.2023 г. Прычына — нібыта інфармацыя, што мае цынічны зьмест. У гэтым лісьце была толькі раздрукоўка. Цікава, якую ж інфармацыю яна зьмяшчала?», — напісаў Дзяніс.

Сярод раздруковак былі навіны навукі і тэхнікі, дадзеныя пра ВУП РБ і краінаў ЭЗ і інфармацыя пра наведваньне навінных сайтаў, у тым ліку «СБ. Беларусь сегодня».

«Губляемся ў здагадках, што ж з гэтага палічылі „цынічным“?» — напісала яго жонка.

Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік з Гродна. Яго асудзілі на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч.1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці». Яго блізкім паступілі просьбы не апублічваць інфармацыю пад пагрозай арганізаваць «інфармацыйна-камунікацыйную блакаду»: пазбавіць званкоў, лістоў і спатканняў.

Чытайце таксама: