Другая чарга рэканструкцыі Старога замка па планах пачнецца ў 2025 годзе. Ужо вядома, як будзе выглядаць асноўны будынак палаца Стэфана Баторыя, дзе да рэканструкцыі размяшчаўся гісторыка-археалагічны музей.

Архітэктары вырашылі захаваць асноўныя сляды перабудоў XVII, XVIII і пачаткі XX стагоддзі. У гэтым яны прыслухаліся да спецыялістаў, якія заклікалі не знішчаць сведчанні гістарычных перамен у замку. Элементы, якія перашкаджаюць успрыманню палаца і не ўяўляюць гістарычнай каштоўнасці, прыбяруць, расказалі на «Гродно Плюс».

Адновяць вялікую залу і Piano Nobile

На першым паверсе палаца спецыялісты выявілі асновы калон, якія былі ўсталяваныя ў XVI стагоддзі. Іх захаваюць і максімальна раскрыюць для экспанавання. Там жа знаходзілася вялікая зала, зараз падзеленая на чатыры часткі. Перагародкі прыбяруць і памяшканню вернуць ранейшы выгляд.

На другім паверсе размяшчаўся высакародны паверх, так званы Piano Nobile, распавёў дырэктар гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. Там былі асноўныя прадстаўнічыя і каралеўскія памяшканні: каралеўская спальня, кабінет, прыёмная, сталовая хата. У некаторых месцах захаваліся рэшткі тынкоўкі з фрэскамі.

Падчас даследаванняў у замку выявілі элементы архітэктуры розных стагоддзяў. Захаваліся падмурак і асновы печаў, ёсць выразныя абрысы таго, як выглядалі вокны. Меркавана яны былі велізарнымі, але праз халодны клімат праёмы значна паменшылі. Іх вернуць у першапачатковы выгляд.

Праект яшчэ ў працы. Трэба будзе спланаваць камунікацыі, вызначыцца з тым, якімі будуць падлогі, столь, асвятленне, дэталі.

Чытайце таксама: Стала вядома, што могуць пабудаваць на Старым замку ў Гродне ў межах трэцяй чаргі рэканструкцыі

Плюсы і мінусы рашэнняў па другой чарзе: аналіз гісторыка

Праект другой чаргі рэканструкцыі Старога замка быў адзначаны на XXI Рэспубліканскім конкурсе на лепшы «Праект», «Пабудову». Творчы калектыў «Гроднаграмадзянпраекта» (Шымбарэцкі, Дашко, Бабіч, Кот, Грышчанка) атрымаў за яго дыпломам 1 ступені ў намінацыі «Рэстаўрацыйны праект».

З апублікаванага праекта бачна, што архітэктары вырашылі ўсё ж змянілі першапачатковую версію Уладзіміра Бачкова. Абноўлены варыянт аналізаваў Мікола Волкаў, гісторык, спецыяліст па фартыфікацыі Беларусі.

Новая версія больш дастасаваная да гістарычных рэалій, чым прапановы Бачкова, лічыць спецыяліст. Архітэктары адмовіліся ад атыку ў завяршэнні палаца, які прыдумаў яшчэ Яраслаў Вайцяхоўскі ў 1930-я гады, не маючы на ​​руках гравюру Макоўскага. Эркер у каралеўскіх пакоях не проста павесілі на сцяну, а паставілі на падмурак, які знайшлі археолагі. Больш лагічным здаецца і завяршэнне вежы з лесвіцай на паўночна-заходнім рагу палаца. Таксама добрай ідэяй было запраектаваць на месцы былога аднапавярховага флігеля будынак сучаснага выгляду, бо пра аўтэнтычны флігель звестак мала і рэшткаў не захавалася.

У праекту ёсць і мінусы. Так, ад прыдуманага рызаліта не адмовіліся. Уваходныя ўсходы на галоўным фасадзе будынка не адпавядае ні апісанням з інвентароў, ні вынікам археалагічных даследаванняў. «Як і ў Бачкова, тут бачна жаданне зрабіць замак прыгажэйшым, чым яго некалі продкі-недарэкі пабудавалі», — напісаў гісторык. Тэраса перад палацам прыдумана яшчэ Вайцяхоўскім, яе няма ні ў крыніцах, ні ў выніках археалагічных даследаванняў.

Папярэдне, другая чарга рэканструкцыі Старога Замка зойме пяць гадоў.

Чытайце таксама: