Навіны

У Каробчыцах адкрываюць трасы для цюбінга, лыж і сноўбордаў: нарэшце хапае снегу

Запуск цюбінгавай трасы ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» рыхтуюць на 6 студзеня, у суботу. Неўзабаве адкрыюць і лыжную трасу.

Цюбінгавая траса пачне працаваць у 13.00, катацца можна будзе да 22:00. У той жа час яна будзе працаваць у нядзелю, панядзелак — выхадны.

Што з лыжамі і сноўбордам?

Трасу для лыж і сноўборда плануюць адкрыць 9 студзеня. Праўда, у каментарах акаўнта Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву (ГАКЦАР) людзі зазначаюць, што ўжо 10 студзеня сіноптыкі абяцаюць «плюс».

Цюбінгавую трасу закрылі з 17 снежня «ў сувязі з умовамі надвор’я» — не было снегу. Зараз яго нарэшце стала дастаткова для працягу працы.

Колькі каштуе ўваход на «Алімп» і пракат рыштунку

Уваход на цюбінгавы схіл каштуе 4 руб. у буднія, 6 руб. — у выхадныя дні.

Уваход на гарналыжны схіл — 10 руб. у буднія і 14 руб. у выхадныя.

Уваход на трасу для бегавых лыжаў - 4 руб.

Для дзяцей да 12 гадоў і дарослых, старэйшых за 60, дзейнічае зніжка ў 50% на ўваход на трасы і на пракат рыштунку. Квіткі можна купіць толькі на месцы.

Чытайце таксама: У Гродне ідзе снег: 11 аварый за суткі. Як горад змагаецца з надвор’ем (абноўлена)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024