У Гродне на ўездах і ў месцах, дзе могуць сабрацца 100 і больш чалавек, усталююць сістэмы відэаназірання. Камеры з’явяцца па 34 адрасах. Па кожным з’явіцца ад адной да чатырох камер.

Відэакамеры будуць на 2,0 Мп, антывандальныя і ўсепагодныя. У камплекце з імі ідзе сервернае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне. Выканаўца павінен займацца рамонтам камер і абслугоўваць праграмны прадукт. Запісы будуць захоўвацца 30 працоўных дзён.

Дзе з’явяцца камеры:

  • вул. В. Траецкая 21,
  • вул. В. Траецкая 40,
  • вул. В. Траецкая 50,
  • вул. Д. Гарадзенскага 2,
  • вул. Д. Гарадзенскага 2/1,
  • вул. Замкавая 15,
  • вул. Маставая 33,
  • вул. Кастрычніцкая 3,
  • вул. Савецкая 1,
  • вул. Савецкая 7,
  • вул. Савецкая 14,
  • вул. Ст. Баторыя 10,
  • вул. Савецкая 5,
  • вул. Маставая, 29,
  • вул. Замкавая, 12а,
  • вул. Савецкая, 15а,
  • вул. Найдуса, 4,
  • вул. П. Камуны, 12,
  • вул. П. Камуны, 16,
  • вул. П. Камуны, 20,
  • вул. Сацыялістычная, 51а,
  • вул. Свярдлова, 19,
  • вул. Свярдлова, 17,
  • вул. Маладзёжная, 5,
  • вул. Сацыялістычная, 45,
  • вул. Сацыялістычная, 52,
  • вул. Сацыялістычная, 23,
  • вул. Сацыялістычная, 28,
  • вул. Сацыялістычная, 24,
  • вул. К. Маркса, 13,
  • вул. Кірава, 12,
  • вул. Сацыялістычная, 36,
  • вул. Карбышава, 1/1,
  • вул. Карбышава, 1 1.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. На гэта плануюць выдаткаваць 21 126 рублёў. Сістэмы будуць падтрымліваць c 22 студзеня па 31 снежня 2024 года.

Ці адбылася закупка, будзе вядома 9 студзеня.

Чытайце таксама: У Гродне ўсталявалі 3 000 камер. Як расла іх колькасць і навошта столькі