Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне кіраўніка бара аштрафавалі за шум

У Гродне за перавышэнні шуму ноччу аштрафавалі кіраўніка бара на вул. Карла Маркса. Ён перашкаджаў жыхарам кватэры па суседстве. Верагодна, гаворка ідзе пра «Harats Pub» і іх уладальніка ТАА «Экоупак». Кіраўнік атрымаў штраф у тры базавыя велічыні (111 рублёў).

Улады вырашылі пракантраляваць выкананне прадпісання аб ліквідацыі парушэнняў. Аказалася, што з з 23.40 па 01.50 бар сваім шумам пагаршае ўмовы пражывання жыхароў адной з кватэр на гэтай вуліцы. Узровень гуку ноччу перавысіў дапушчальныя значэнні паказчыкаў гігіенічнага нарматыву. Гэта паказалі лабараторныя вымярэння.

А значыць, бар не выконвае паказанні бяспекі і бясшкоднасці шумавы ўздзеяння на чалавека.

Па арт. 24.1 КаАП кіраўніка аштрафавалі ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Кіраўнік дапусціў невыкананне прадпісання аб ліквідацыі парушэнняў - значыць, скаргі на шум паступаюць не першы раз. Ён прызнаў віну часткова.

Чытайце таксама: