У Гродне прадаецца кватэра з дызайнерскім інтэр'ерам, выкананым спецыялістам. У ёй нестандартная планіроўка, што прадаўцы называюць галоўнай разынкай памяшкання.

Агульная плошча — 81 м². Яна знаходзіцца на трэцім паверсе дзевяціпавярховіка. Санвузел — раздзельны. Ёсць зашклёная лоджыя. Кухня абсталявана неабходнай бытавой тэхнікай.

У кватэры прысутнічае шмат дэталяў - люстэркі, вазы. Некаторыя пакоі падзеленыя паміж сабой рассоўнымі дзвярыма-перагародкамі. У санвузле, зале і прыхожай — белыя і бэжавыя тоны. У адным з пакояў — глыбокі сіні колер на сценах і мэблі. У пакоі, мабыць, абсталяваным пад дзіцячы, — бела-ружовы. Ёсць як мінімум два тэлевізара. Мэблі дастаткова.

Дом размешчаны побач з ГЗК Triniti. Кватэра пасуе пад здачу ў арэнду.

Кошт — $ 125 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трошка з чорна-белай кухняй, ляпнінай і сцяной пад дрэва