У Гродне адкрылі новы Цэнтр ранняга ўмяшальніцтва для дзяцей. Ён размяшчаецца ў мікрараёне Альшанка, паведаміў «Гродна Плюс».
![На Альшанцы адкрылі Цэнтр ранняга ўмяшальніцтва - ужо трэці ў Гродне](http://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/09/CRV_LUChIK_GRODNO-4-1024x683.jpg)
Што гэта за цэнтр і навошта ён патрэбен
Цэнтры ранняга ўмяшальніцтва дапамагаюць дзецям з парушэннямі ў развіцці альбо рызыкай з’яўлення такіх парушэнняў. У такіх цэнтрах спецыялісты аказваюць медычную дапамогу дзецям да трох гадоў і дапамагаюць ім кампенсаваць адхіленні ў развіцці.
![На Альшанцы адкрылі Цэнтр ранняга ўмяшальніцтва - ужо трэці ў Гродне](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/Centr-rannego-vmeshatelstva-2-601x800.webp)
![На Альшанцы адкрылі Цэнтр ранняга ўмяшальніцтва - ужо трэці ў Гродне](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/Centr-rannego-vmeshatelstva-1-601x800.webp)
![На Альшанцы адкрылі Цэнтр ранняга ўмяшальніцтва - ужо трэці ў Гродне](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/Centr-rannego-vmeshatelstva-3-601x800.webp)
У цэнтр звычайна накіроўвае педыятр альбо неўролаг. Таксама бацькі могуць самастойна туды звярнуцца, калі іх нешта хвалюе. На першасным прыёме бацькі могуць атрымаць прафесійную ацэнку стана дзіцяці, тлумачэнне, якая патрэбна дапамога, а таксама псіхалагічную падтрымку. У залежнасці ад стана дзіцёнка лекары прапісваюць курс заняткаў на акрэслены перыяд.
Якія цэнтры ранняга ўмяшальніцтва ёсць у Гродне
Гэта ўжо трэці падобны цэнтр у Гродне. Першы — «Праменьчык» — адкрылі ў 2018 годзе. Ён размяшчаецца на базе дзіцячай паліклінікі № 1 на вуліцы Даватара. Там ёсць пакоі масажа і гідрамасажа, кінезатэрапіі, цепла- і галалекавання, а таксама басейн. З дзецьмі працуюць лагапеды і дэфектолагі.
Другі - «Клопат» — працуе з 2019 года на базе Дзіцячай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклінікі на вуліцы Гагарына. Там працуе лекар-рэабілітолаг, лагапед-дэфектолаг, псіхолаг, а таксама тэхнік-масажыст.
Агулам у Беларусі працуе каля 40 цэнтраў ранняга ўмяшальніцтва. У Гродзенскай вобласці яны ёсць таксама ў Лідзе, Ваўкавыску, Слоніме і Астраўцы.