Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У рэканструкцыю аміяк-4 на "Гродна Азот" укладуць $17 млн

Фірму, якая рэканструюе цэх аміяк-4 (ГІАП) і правядзе будаўніча-мантажныя работы, «Гродна Азот» шукае праз дзяржзакупкі.

На працы выдаткуюць 53 882 583 рублёў. Іх «Гродна Азот» прадаставіць з уласных сродкаў. Работы правядуць з траўня 2024 года па лістапад 2025-га. Дазвол на іх даў Гродзенскі гарвыканкам яшчэ ў 2020 годзе.

Што менавіта зробяць, невядома. Спасылка, па якой заказчык прапануе спампаваць інфармацыю, недаступная.

Пасля мадэрнізацыі цэхаў аміяк-3 і аміяк-4 выпуск аміяку павялічыцца на 315 тысяч тон у год — да 1,385 мільёна тон, а сабекошт знізіцца за кошт скарачэння ўдзельнага энергаспажывання на тону прадукту, прагназуюць кіраўнікі.

Чытайце таксама: Амбасада Італіі ў Беларусі: праект будаўніцтва азотнага комплексу на «Гродна Азот» запаволіўся