Гродзенцы актыўна публікуюць у Instagram сторы з новай установы. Кафэ Myloverberry на Кірава, 3 адкрылася 18 студзеня 2024 года — і ў першыя дні там не заўсёды можна было знайсці вольнае месца. Наведвальнікі пакідаюць як захопленыя водгукі, так і больш крытычныя заўвагі. Мы іх прачыталі, а яшчэ даведаліся, што ў меню новай гродзенскай установы.
«Ружовае царства» — які інтэр'ер у Myloverberry
«Быццам схадзіў у госці да Барбі», «зефірнае месца», «ружовае царства» — пішуць пра новую кавярню гродзенцы ў Instagram. Многія хваляць інтэр'ер, спагадны персанал, але ёсць і крытычныя заўвагі. Напрыклад, камусьці здаліся не вельмі зручнымі столікі пасярэдзіне залы («вакол цябе ходзяць туды-сюды») і пасадкавыя месцы на вялікіх падваконніках (маўляў, высока).
![кафе myloverberry](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-interior-09.webp)
![розовое кафе в центре гродно](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-interior-08.webp)
![инстаграмное кафе в Гродно](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-interior-01.webp)
![У інстаграмах гродзенцаў з'явілася вельмі ружовае месца. Што гэта і дзе яно знаходзіцца?](http://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-food-03.webp)
У кафэ прыгожы арыгінальны посуд, але па водгуках прыгажосць часам ідзе ў шкоду зручнасці. Напрыклад, ручкі кубкаў можа быць складана ўхапіць, а талеркі - прыпадняць.
![Высокое посадочное место на широком подоконнике в кафе Myloverberry - кафе, где можно сидеть на окнах](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-interior-04.webp)
Што па меню і цэнах?
Кафэ-кандытарская спецыялізуецца на трускаўцы ў шакаладзе. Але ў меню ёсць і сняданкі, і безалкагольныя кактэйлі, і алкаголь. Сняданкі падаюць цэлы дзень. Сярод алкагольных напояў ёсць, напрыклад, фірмовы кактэйль «Myloverberry club». У яго склад уваходзіць джын, кафір, клубніцы і дэсерт макарон.
![Меню в кафе Myloverberry в Гродно](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-menu-03.webp)
![Меню в кафе Myloverberry в Гродно](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-menu-01.webp)
![Меню в кафе Myloverberry в Гродно](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-menu-02.webp)
Выпіць каву ў Myloverberry каштуе ад 4 (эспрэса, амерыкана) да 8 рублёў (раф, флэт уайт). Аўтарская кава — накшталт бананавага латэ або макачына з нутэлай — каштуе даражэй: ад 10 да 13 рублёў.
Снедаць можна аўсянкай з марожаным (9 рублёў), вафлямі (ёсць варыянты з мясам, крэветкай або марожаным — 15−16 рублёў), сырнікамі (11 рублёў).
![где позавтракать в Гродно вафлями](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-food-01.webp)
![где подают блинчики на завтраки в Гродно](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-food-04.webp)
![розовое кафе в Гродно](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-food-02.webp)
![У інстаграмах гродзенцаў з'явілася вельмі ружовае месца. Што гэта і дзе яно знаходзіцца?](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-interior-03.webp)
![меню в кафе Myloverberry](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-interior-02.webp)
Дэсерты вы ў меню не знойдзеце. Яны выстаўлены на вітрыне: моці, медавікі, напалеоны і іншыя пірожныя. Кошт дэсертаў - 7,5 — 12,5 рублёў.
Час працы: 9.00−22.00
Забраніраваць столік загадзя нельга.
Глядзіце таксама: Якія шакаладныя дзівосы прадаюць гродзенцы ў Instagram
![Розовое кафе Myloverberry в Гродно - отличное место для фотосессии в Инстаграм. А еще там подают вкусные десерты и клубнику в шоколаде](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/01/myloveberry-interior-05.webp)