Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Што прапануюць кавярні Гродна да летняга сезона

Кавярні Гродна прапануюць класічныя летнія напоі для тых, хто любіць звыклыя смакі і гатовы эксперыментаваць: дадаваць ананасы ў «Чмель» і каву ў смузі. Hrodna.life сабраў падборку летніх меню сезона-2024.

Новая лінейка ліманадаў

«Soul Coffee», былая «Наша Кава», прапануе сваім гасцям абноўленую лінейку ліманадаў: яблык-бузіна, ківі-лімон, цытрусавы, трускаўкі-базілік.

Стары добры эспрэса-тонік

Калі вам па душы класічны эспрэса-тонік, можна паспрабаваць яго ў “Просто Кофе”.

Выбуховыя кактэйлі

Ружовая кавярня PINK урываецца ў лета разам з выбуховымі кактэйлямі «Цытрусавы ліманад» і «Sunset Shine».

Ананасава-трускаўкавы "Чмель"

Эксперыментальны ананасавы-трускаўкавы "Чмель" зрабілі ў кавярні "АРКА".

Летняя класіка

Шырокім меню класічных летніх халодных напояў радуе «Джезва». Можна паспрабаваць не толькі эспрэса-тонік, але какава-тонік і матчу-тонік. Поўнае меню даступна ў Instagram Highlights.

Cheese Mokka

"Какао" здзіўляе ў летнім меню незвычайным Cheese Mokka і ахаладжальнымі сытнымі смузі. Яны таксама абнавілі меню.

Кававы смузі

У кавярні «Американо» абнавілася сезоннае меню, можна паспрабаваць кававы смузи і напой айс-к'юб. Кававы смузи мы знайшлі толькі ў «Американо».

Мармуровыя напоі

У кавярні "Вкус Искусства" напоі выглядаюць, як творы - чорная айс-матча.

Новы падыход да эспрэса-тоніка

У новым меню ў «Справе» з’явіўся базілікавы эспрэса-тонік.

Апельсінавы і вішнёвы "Чмель"

Хэдлайнер летняга меню ў "Cofeco". Апельсін ці вішня?

Айс-латэ, якое падымае настрой

У кавярні «Black Fox» айс-латэ можна «падняць настрой».

Абноўкі ў меню

"lcoffee" прапануе сваім гасцям у гэтым летнім сезоне розныя ліманады: класіку, махіта, оранж шпрыц. Вялікі выбар смузі і малочных кактэйляў.

Аўтарскі эспрэса-тонік

У кавярні «Жёлтый» гатуюць гэты кактэйль на аўтарскім тоніку.

Кава ў вафлі

Такая навінка ў гэтым сезоне з'явілася ў кавярні "Арабика". Вафля пакрыта цёмным шакаладам і не губляе сваёй трываласці цэлых дзевяць хвілін.

Паспелі ўжо нешта паспрабаваць? Пішыце ў каментарах.