Навіны

У Ваўкавыску памёр дэпутат Незалежнасці Мікалай Аксаміт

Пасля запланаванай аперацыі ў Ваўкавыску памёр Мікалай Аксаміт — былы дэпутат БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. Ён галасаваў за незалежнасць Беларусі ў 1991 і пратэставаў супраць лукашэнкаўскага рэферэндуму ў 1995. Яму было 69 гадоў. Пра смерць былога дэпутата паведаміла Радыё Свабода.

Развітанне з Мікалаем Аксамітам пройдзе 29 студзеня з 19:00 да 21:00 у зале рытуальных паслуг у гарадской бальніцы Ваўкавыска. Адпяванне ў царкве ў мікрараёне адбудзецца 30 студзеня, а 14:00, паведаміў канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Мікалай Аксаміт скончыў тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску, быў мастаком-афарміцелем. У 1990 годзе яго выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248.

У 1990 годзе Мікалай Аксаміт удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Галасаваў за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

11−12 красавіка 1995 года ён удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму аб скасаванні беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, скасаванні статусу дзяржаўных сімвалаў бел-чырвона-белага сцяга і гербу «Пагоня», інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. Быў жорстка збіты падраздзяленнямі КДБ і МУС.

Працаваў у праваабарончым цэнтры «Аслона».

У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у палату прадстаўнікоў. Пасля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

У 2018 годзе быў узнагароджаны медалём Рады БНР да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024