Горад

Шэрасць, вецер і пустыя прасторы. Як беларускія гарады (не) адаптуюцца да змены пор года?

Апошнія гады зіма ў нашых гарадах больш нагадвае познюю восень ці раннюю вясну: тэмпература каля нуля, снег выпадае і тае ў тую ж ноч, слізкія сцежкі і шэрае неба. Праз глабальныя змены клімату тэмпература расце і ападкаў становіцца ўсё больш. Пры гэтым гарады, якія будаваліся пад іншыя ўмовы надвор’я, часта не даюць рады падладзіцца пад новыя патрэбы гараджан і гараджанак. Ці можна з дапамогай асаблівага праектавання зрабіць так, каб у гарадах усё ж было камфортна нават з улікам кліматычных зменаў? У падкасце «Утульны горад» разбіраемся разам з прадстаўніцай Менскай Урбаністычнай Платформы Ілонай Эльяшэвіч.

У гэтым выпуску адказваем на пытанні:

  • Як гарады (не) змяняюцца ў розныя поры года?
  • Дзе хавацца ад моцнага ветру?
  • Чаму шырокія палі пасярэдзіне горада — дрэнная ідэя?
  • У чым карысць фантанаў улетку?
  • Што дапамагае не паслізнуцца ўзімку?
  • Якім чынам архітэктура ратуе ад сезоннай хандры?

Слухайце размову цалкам у аўдыёверсіі або чытайце тэзісна ў вялікім скароце ніжэй.

Гарады і псіхалагічныя патрэбы

Гарады мусяць адаптавацца і пад фізічныя, і пад псіхалагічныя патрэбы мясцовых жыхароў і жыхарак, кажа Ілонай Эльяшэвіч. Калі казаць менавіта пра псіхалагічныя патрэбы, то варта паклапаціцца пра яркія колеры ў тыя перыяды, калі бракуе сонечнага святла. Калі мы ўспомнім, напрыклад, праспект Незалежнасці ў Мінску, на нас сапраўды можа напасці хандра і смутак. Шэрыя каменныя будынкі разам з такім самым шэрым небам сапраўды ціснуць псіхалагічна.

Тым часам цэнтр Гродна выгодна адрозніваецца: каляровыя дахі старой забудовы і бірузова-белы Фарны касцёл разбаўляюць агульную змрочнасць нават у самы шэры дзень.

Ілона кажа, што ў нашым клімаце варта прыўносіць яркія фарбы. Пры гэтым, вядома, колеравыя акцэнты трэба выкарыстоўваць з густам, а не ўпрыгожваць усе будынкі ўсімі колерамі вясёлкі.

Тое ж самае датычыцца зеляніны. Голыя дрэвы і кусты без прыкметы зялёнага лісця выглядаюць надзвычай сумна. Таму хвойныя расліны ці дрэвы з каляровымі галінамі таксама не пашкодзяць сваёй яркасцю. Адзінае, пры выбары канкрэтных раслін трэба ўлічваць біяразнастайнасць і тое, як гэтыя расліны будуць суіснаваць з флорай і фаўнай канкрэтнага горада.

Гарады і фізічныя патрэбы

У восеньска-зімовы перыяд для беларускіх гарадоў раптам становіцца актуальнай праблема моцнага ветру. Нават калі тэмпература паветра не занадта нізкая, праз моцны вецер гараджанам і гараджанкам становіцца вельмі некамфортна перасоўвацца. Ілона Эльяшэвіч кажа, што вецер звычайна «разгульвае» там, дзе ёсць шмат пляскатай адкрытай прасторы. Напрыклад, палі ці плошчы — гэта самыя ветравыя месцы. Тым часам, калі для ветра ёсць пэўныя перашкоды — будынкі, дрэвы, агароджы і адмысловыя дэталі фасадаў, — шпацыраваць у такім месцы нашмат больш прыемна. У ідэале ў горадзе ўвогуле не мусіць быць велізарных адкрытых прастор.

Тым часам улетку, калі тэмпература падымаецца вышэй за 30 градусаў, важна, каб у горадзе было як мага больш вады і зеляніны. Не сакрэт, што ў парках і ля вадаёмаў заўсёды значна халадней, чым на праспектах. Гарадскія фантаны ў гэтыя часы становяцца не столькі дэкаратыўным элементам, але дапамагаюць ахаладзіцца навакольным аб’ектам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024