Беларус напіўся і напісаў сябру, што збіраецца здзейсніць масавае забойства на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Яго судзілі ў адкрытым выязным пасяджэнні - у гэтым самым універсітэце.

Хлопец напіўся і ўвечары з тэлефона мамы напісаў сябру ў Telegram пра намер здзейсніць масавае забойства. Яго судзілі паводле ч. 1 арт. 340 КК «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы». Хлопец прызнаў віну. За гэтае паведамленне яму прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Прысуд вынес 22 лістапада 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна.

Хлопец працуе па дамове падраду ў адным ТАА. У яго ёсць вышэйшая адукацыя. Невядома, дзе ён вучыўся і ці вучыўся ў ГрДУ.

Справу абскардзілі ў Гродзенскім абласным судзе. Ён пакінуў рашэнне без змены, а апеляцыйную скаргу абвінавачанага — без задавальнення.

Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце