Міхаіл Драгун выйшаў на волю 7 верасня. Яго партнёрка Яўгенія Тарасенка апублікавала рылс у Instagram.

8 верасня прайшло апеляцыйнае пасяджэнне, якое пакінула прысуд у сіле. Каментатары Telegram-канала Яўгеніі пісалі, што бачылі пару ў горадзе, а ў каментарах Драгун апублікаваў відэа са сваёй дачкой. Расказаць нюансы вызвалення пара збіраецца расказаць у новым Telegram-канале Міхаіла, на які можна падпісацца па заяўцы.

Гродзенскаму блогеру Міхаілу Драгуну (iceedvard) прызначылі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў ліпені 2026 года. Судзілі Міхаіла за прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу ў буйным памеры і паклёп. Таксама Міхаіл павінен аплаціць адваката Аляксандры Сцяцэнка, сыну якой ён збіраў грошы (1500 рублёў). І маральную кампенсацыю за паклёп — 1700 рублёў.

Міхаіл знаходзіцца пад вартай са снежня 2025

Аператыўнікі затрымалі гродзенскіх блогераў Міхаіла Драгуна і Яўгенію Тарасенку 4 лістапада мінулага года. Па дадзеных МУС, яны збіралі грошы на лячэнне цяжкахворага дзіцяці Івана Сцяцэнкі, але нібы патрацілі частку грошай на сябе.

Праз два дні міліцыя апублікавала відэа затрымання блогераў. На кадрах бачна, як сілавікі спыняюць іх аўтамабіль на вуліцы Гарнавых. У роліку паказаны і прызнанні затрыманых і іх знаёмых. Паведамлялася і пра ператрус у кватэры гродзенцаў.

Затрыманых адпусцілі 7 лістапада пад падпіску аб нявыездзе. Але ўжо ў снежні 2025 стала вядома, што Міхаіла затрымалі паўторна.