30 студзеня памёр гродзенец Аляксандр Куваннікаў. Ён з’ехаў у Польшчу праз патэнцыйны палітычны пераслед і жыў у Быдгашчы. У 2020 годзе ён быў адзіным, хто сыйшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы. Аб смерці паведамілі яго сябры і напісалі ў чатах беларусаў замежжа.
У Аляксандра за мяжой засталася жонка Жанна і чацвёра дзяцей, у Беларусі - мама.
«Зараз перад Жаннай стаіць шэраг цяжкіх задач, звязаных з пахаваннем. Магчыма, цела будзе перавезена ў Беларусь. Пакуль няма дакладнай інфармацыі наконт яго смерці», — напісаў яго знаёмы.
Дапамагчы сям'і можна па спасылцы.
Аляксандр Куваннікаў працаваў чысцільшчыкам абсталявання на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы. 14 лістапада 2020 года ён паведаміў кіраўніцтву аб тым, што далучаецца да стачкі. Праз шэсць дзён яго звольнілі па артыкуле за невыкананне працоўных абавязкаў. У 2021 годзе яго шукалі беларускія сілавікі - прыйшлі да яго тады 62-гадовай маці.
Таксама Аляксандр цікавіўся гарбатай — некаторыя гродзенцы могуць памятаць яго чайныя вечарыны ў тайм-кафэ «Партал». Нефармалы ведаюць яго як «Сашу Панка».
4 лютага прайшло развітанне з Аляксандрам. Беларусы сабралі для яго 14 779 zł ($ 3 730). «Сям'я Александра дзякуе ўсім за падтрымку, клопат і дапамогу. Усе вашыя паведамленні і добрыя словы Жанна і Елена Васільеўна бачаць і выбачаюцца, калі каму-небудзь не адказалі. Для іх зараз сапраўды вельмі цяжкі час», — напісаў іх блізкі.
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…
Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…
"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…
Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…