Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Сілавікі прыйшлі на завод "Нёман" у Бярозаўцы: што вядома?

Сілавікі ў трэці раз правялі затрыманні на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы. Як мінімум шэсць жыхароў вобласці трапілі ў міліцыю з-за данатаў. У замежжы памёр гродзенец, які адзіны сышоў у стачку на тытунёвай фабрыцы. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 30 студзеня па 4 лютага.

Суды за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Аб 22 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Шчучыне, Гродне, Ваўкавыску, Навагрудку, Ашмянах, Лідзе, Зэльве. Судзілі непрацуючых, прадаўца, вадзіцеля, дырэктара, зваршчыка і інжынера.

Новыя палітвязні

Раман Шчарбакоў з Астраўца і Аляксандр Яшкін з Гродна 30 студзеня прызнаныя палітвязнямі.

Новая «экстрэмісцкая» інфармацыя

  • Instagram-акаўнта «kastus.suprac» і яго лагатып прызнаў экстрэмісцкім суд Лідскага раёна 1 лютага.
  • Instagram-акаўнт «belaruscats» і яго лога таксама прызнаў экстрэмісцкім суд Лідскага раёна 30 студзеня 2024 года.

У Ваўкавыску затрымалі двух братоў

Братоў затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-м годзе. Адзін з іх працуе на прадпрыемстве «Беллакт».

12 жыхароў Ваўкавыска судзяць за ўдзел у пратэстах

СК перадаў справу паводле ч. 1 арт.342 КК у дачыненні да 12 чалавек у суд у лістападзе 2023 года. У жніўні 2020 года на гарадской плошчы ў Ваўкавыску яны нібыта ўзялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мітынгу, утварылі счэпку, перагарадзілі праход па ходніках і частцы плошчы. Пра гэта распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Гродзенскай вобласці Іна Пазняк карпаратыўнаму радыё «Гродна Азот».

Верагодна, гаворка ідзе і пра 10 ваўкавысцаў, якіх пачалі судзіць разам у пачатку студзеня, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Беларус ездзіў з музыкай на аўтамабілі падчас пратэстаў - яго будуць судзіць

У суд накіравалі крымінальную справу па шасці «злачынствах». Беларус нібыта з кастрычніка 2019 года да чэрвеня 2023-га збіраў сярод замежных знаёмых грошы для экстрэмісцкіх фармаванняў.

Таксама яму ставяць у віну, што ён ездзіў на аўтамабілі з гукаапаратурай «з мэтай публічных заклікаў асоб для ўдзелу ў супрацьпраўнай дзейнасці». Пра гэта распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Гродзенскай вобласці Іна Пазняк карпаратыўнаму радыё «Гродна Азот».

Затрыманні ў Бярозаўцы

Сілавікі 30 студзеня ў трэці раз правялі затрыманні на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы. За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце затрымалі больш за пяць работнікаў.

Затрымалі сем чалавек: трох мужчын і чатырох жанчын. Мужчынам далі 15 сутак і возяць у Сцеркава перабіраць смецце, жанчынам — па 30 базавых велічынь (1200 рублёў) штрафу, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

Знікла маці палітвязня Андрэя Сачэўка — верагодна, яна затрыманая

Наталля Сачэўка тыдзень не выходзіць на сувязь, дома яе няма. Вядома, што падчас масавай аблавы 23 студзеня ў Беларусі супрацоўнікі КДБ прыходзілі і да яе. Верагодна, цяпер жанчына ў руках у сілавікоў, паведамляе MAYDAY TEAM.

Наталля Сачэўка — маці палітвязня Андрэя Сачэўка, які адбывае свой тэрмін у турме № 4 Магілёва.

Андрей Сачевко. Фото: "Вясна"
Андрэй Сачэўка. Фота: «Вясна»

Пераслед за данаты

Спачатку сілавікі апублікавалі відэа з трыма жыхарамі вобласці. Адзін з іх прадстаўляецца жыхаром Гродна, другі — ІП са Шчучына, трэці — жыхаром Слоніма. Жыхар Гродна перавёў € 17 BYSOL, іншыя жыхары вобласці данацілі Nexta. Яны нібыта добраахвотна прыйшлі ў міліцыю і раскаяліся. У дабрачынныя арганізацыі нібыта для змяншэння шкоды яны накіравалі па $ 500, $ 1000 і 1500 рублёў.

Пазней яшчэ да траіх жыхароў Гродзенскай вобласці прыйшлі з-за данатаў. Два гродзенцы і лідчанін трапілі да сілавікоў. Гродзенец данаціў праз PayPal і Facebook Nexta і BUSOL. Лідчанін данаціў «Стране для жизни», яшчэ адзін гродзенец — BYPOL. Сумы данатаў— $ 25, € 10, € 3. Мужчыны «пакрылі шкоду» і напісалі яўку з павіннай.

У замежжы памёр гродзенец, які адзіны сыйшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы

30 студзеня памёр гродзенец Аляксандр Куваннікаў. Ён з’ехаў у Польшчу праз патэнцыйны палітычны пераслед і жыў у Быдгашчы. У 2020 годзе ён быў адзіным, хто сыйшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы. Аб смерці паведамілі яго сябры і напісалі ў чатах беларусаў замежжа.

Аляксандр Куваннікаў
Аляксандр Куваннікаў. Фота з архіву

Міліцыянт з Ліды, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у 2020 і жыў у Літве, вярнуўся ў Беларусь

Былы міліцыянт Аляксандр Маціевіч, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, жыў у Літве і займаўся ўсталёўкай вокнаў. Зараз яны з жонкай «спешна пакінулі Літву». Былы сілавік вярнуўся ў Беларусь.

Былы дырэктар матрацнай фабрыкі пад Гроднам хацеў стаць дэпутатам, але нешта пайшло не так

Андрэй Барбашынскі - заснавальнік кампаніі «Белабедзінг», якая вырабляла матрацы ў свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест» — збіраўся стаць дэпутатам Гродзенскага абласнога савета. У 2020 годзе ён быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, а пазней выступаў у дзяржаўных газетах і прапагандысцкіх тэлепраграмах. Але гэта не дапамагло — па нейкай прычыне яго не зарэгістравалі кандыдатам.

Андрэй Барбашынскі - былы дырэктар "Белабедзінг", які хацеў стаць дэпутатам Гродзенскага абласнога савета
Андрэй Барбашынскі. Фота: Таццяна Маталянец, grodnonews.by